Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
16 лютага 2025 года
251 044 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
![Сярэдні герб ВКЛ. 1555 г.](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Pahonia._%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281555%29_%282%29.png/120px-Pahonia._%D0%9F%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D1%8F_%281555%29_%282%29.png)
«Пагоня» — асабісты герб польскага караля Уладзіслава Ягайлы, пазней агулам роду Гедзімінавічаў, атрымаў дзяржаўны статус у Вялікім Княстве Літоўскім у часы ўладарства вялікага князя Вітаўта. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995), пад назвай «Віціс» дзяржаўны герб Літвы.
Уяўляе сабою выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным полі шчыта. Вершнік трымае ва ўзнятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны або сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжам. На левым баку ў вершніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (чапрак) , яе колер ў розныя часы мяняўся ад сіняга да залаціста-жоўтага (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мерай таго, наколькі моцна аптычная сістэма збірае або рассейвае святло, з'яўляецца фокусная адлегласць.
- Тапаграфічныя ўмоўныя знакі на картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў.
- Абсалютная вільготнасць паветра на Беларусі летам значна большая, чым зімой.
- Чукоцкае пісьмо, створанае Тэневілем, выступае прыкладам зараджэння пісьмовый традыцыі пры мінімальным уздзеянні звонку.
- Бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта найстарэйшая і адна з самых буйных у Літве.
- Другаснае закісанне віна мае адбывацца ў іншым посудзе, а не ў тым, які выкарыстоўваўся для пачатку працэсу.
- Для візуальнай праверкі якасці яек выкарыстоўваецца аваскоп.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс выйшаў у адстаўку. (12 лютага)
- Аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку ў горадзе Гватэмала. (10 лютага)
- 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША. (2 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1270: На лёдзе замерзлага Балтыйскага мора ў бітве пры Карусе зышліся войскі Вялікага Княства Літоўскага і аб’яднаныя атрады нямецкіх рыцараў.
- 1704: Пры падтрымцы Швецыі супернікамі караля Аўгуста II Моцнага ў Рэчы Паспалітай створана Варшаўская канфедэрацыя.
- 1923: Англійскі археолаг-егіптолаг Говард Картэр ускрыў грабніцу Тутанхамона.
- 1925: Пры Інбелкульце заснавана бібліятэка, цяпер — Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі.
- 1925: Нарадзіўся Іван Навуменка, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
- 1948: Адкрыта Міранда, спадарожнік Урана.
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.