Перайсці да зместу

.as

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.as
American Samoa flag
Увядзенне 1997
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Active
Дакументы Registry policy
Вэб-сайт as Domain Registry

.as — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Амерыканскага Самоа, недалучанай тэрыторыі ЗША.

Выкарыстанне дамена as рэкамендуецца для сайтаў, якія датычаць Амерыканскага Самоа або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца на Амерыканскім Самоа, выходзяць на яго рынак, і, натуральна, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

Абмежаванні на рэгістрацыю і выкарыстанне даменнага імя ў зоне as адсутнічаюць.

Працягласць рэгістрацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-14 дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц.

Перавод на абслугоўванне

[правіць | правіць зыходнік]

На гэты момант часу магчымая толькі рэгістрацыя новых даменаў у гэтай даменнай зоне. Перавод (трансфер) даменаў на абслугоўванне да нас ад іншага рэгістратара немагчымы.

Інфармацыя ў WHOIS

[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыя пра ўладальніка дамена цалкам закрытая і недаступная для публічнага прагляду.

Тэхнічная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».

Падаўжэнне дамена

[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццявіць падаўжэнне дамена as абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен as не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена as ажыццяўляецца праз 2-5 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 10 працоўных дзён.

Змена ўладальніка дамена

[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма.

Змена ДНС-сервераў

[правіць | правіць зыходнік]

У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны as, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 1-3 працоўных дзён пасля падачы заяўкі.

Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 5 працоўных дзён.

Звярніце ўвагу, што пасля змены ДНС-сервераў для вашага дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.

Патрабаванні да ДНС-сервераў

[правіць | правіць зыходнік]

Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.