Яўндэ
Горад
| ||||||||||||||||
Я́ўндэ[1] (фр.: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камеруна. Колькасць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова з’яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад размешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косткай. Пад час Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны бельгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацый, з французскай адміністрацыяй.
Пасля атрымання незалежнасці Камерунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.
У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і культурны цэнтр, транспартны вузел Камеруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.
У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камеруну, замежныя пасольствы.
Геаграфічнае становішча і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны, на Камерунскім пласкагор’і, на вышыні 750 метраў над узроўнем мора. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае +23 °C, у ліпені +21 °C. Сярэнегадавая колькасць ападкаў — 1600 мм. Дажджы ідуць у асноўным у перыяды з верасня па лістапад і з красавіка па ліпень.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ндзана Фег Калет (нар. 2000) — камерунская футбалістка.
- Цаджыя Далорэс Луіза (нар. 1999) — камерунская футбалістка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне Я́ўндэ ў адпаведнасці з арт. Яўндэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўндэ. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яўндэ