Энрыка Лета
Энрыка Лета | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Enrico Letta | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыа Монці | ||||||
Пераемнік | Матэа Рэнцы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Nunzia De Girolamo[d] | ||||||
Пераемнік | Maurizio Martina[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gianni Letta[d] | ||||||
Пераемнік | Gianni Letta[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | П'ер Луіджы Берсані | ||||||
Пераемнік | Энрыка Лета | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Энрыка Лета | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | П’ер Падоан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нікола Цынгарэці[d] | ||||||
Пераемнік | Elly Schlein[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1966[1][2][…] (58 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: Enrico Letta | ||||||
Бацька | Giorgio Letta[d] | ||||||
Жонка | Gianna Fregonara[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | enricoletta.it (італ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энрыка Лета (італ.: Enrico Letta, нар. 20 жніўня 1966) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі. 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны , дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза. На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа (2004).
Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі. Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю , дзе зрабіў хуткую кар'еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема. На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода[6][7][8].
З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента, у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях[9] У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі.
З'яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі, у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў[10]. З 2009 года з'яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П'ера Луіджы Берсані.
24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года[11].
Зноскі
- ↑ Enrico Letta // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Enrico Letta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1037919971 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ https://www.tag24.it/342639-enrico-letta-moglie-chi-e-gianna-fregonara-eta-prima-moglie-vita-privata/ Праверана 5 жніўня 2022.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/letta-enrico-1966 Праверана 15 кастрычніка 2024.
- ↑ Enrico Letta, il giovane Dc che deve far da paciere tra Pd e Pdl - IlGiornale.it . Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Pisano, milanista, baby-ministro. Ecco chi è Enrico Letta, l'eterno "giovane" del Pd - enrico letta, presidente del consiglio, governo, palazzo chigi, giorgio … . Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Chi è Enrico Letta, l’uomo scelto da Napolitano per il governo - Il Fatto Quotidiano . Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Enrico LETTA . Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Veltroni stravince con il 76% ma è la festa dei cittadini elettori - Politica - Repubblica.it . Праверана 26 красавіка 2013.
- ↑ Глава Італіі папрасіў сфармаваць урад аднаго з лідараў дэмакратаў Архівавана 27 красавіка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры эканамічнага развіцця Італіі
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Пізе
- Члены Дэмакратычнай партыі (Італія)
- Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Асобы
- Палітыкі Італіі
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі