Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 студзеня 2025 года
250 158 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Homo floresiensis — гіпатэтычны выкапнёвы карлікавы від людзей. З-за малога росту Homo floresiensis вядомы таксама як «хобіт» (па аналогіі з істотамі, прыдуманымі Дж. Р. Р. Толкінам). Рэшткі Homo floresiensis выяўленыя ў 2003 годзе ў Інданезіі (востраў Флорэс, пячора Ліанг-Буа), дзе знойдзена некалькі шкілетаў рознай ступені захаванасці ўзростам прыблізна ў 13-95 тысяч гадоў (па апошніх альтэрнатыўных ацэнках — 60-100 тысяч гадоў). Па адзінаму вядомаму чэрапу і найбольш поўна захаванаму шкілету рост Homo floresiensis ацэньваецца прыкладна ў 1 м, а аб’ём галаўнога мозга ў 400 см³, што ў тры разы менш аб’ёму мозга сучаснага чалавека і набліжаецца да параметраў, характэрных для аўстралапітэкаў. Даследчыкі адзначаюць таксама шматлікія архаічныя рысы ў будове чэрапа і канцавін Homo floresiensis. (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На дыяграме стану рэчыва існуе пункт, дзе ў раўнавазе знаходзяцца адразу тры яго фазы.
- Узбуджальнік эпідэмічнага сыпнога тыфу з’яўляецца найбліжэйшым родзічам мітахондрый.
- Некаторыя марскія малюскі здольныя ўскосна выконваць працэс фотасінтэзу.
- У траецкіх песнях асабліва персаніфікаваны вобраз бярозы.
- У Сярэднявеччы Познань была адной з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў.
- Польскі прафесар даваў паказанні камісіі Кангрэса ЗША па расследаванні Катынскага расстрэлу ў масцы з меркаванняў бяспекі.
- Самы поўны ў свеце каталог моў выдае амерыканская евангельская хрысціянская арганізацыя.
Актуальныя падзеі
- Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. (20 студзеня)
- У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню. (19 студзеня)
- У Праяграджы пачаліся ўрачыстасці з нагоды індуісцкага свята Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады. (13 студзеня)
- Абвешчана аб поўным пераходзе Мінска на артэзіянскія крыніцы водазабеспячэння. (10 студзеня)
- Акругу Лос-Анджэлес ахапіла серыя лясных пажараў. (7 студзеня)
- Моцнае землетрасенне здарылася ў Тыбеце. (7 студзеня)
Дзень у гісторыі
- 393: Апошні імператар адзінай Рымскай імперыі Феадосій I зрабіў свайго сына Ганорыя суправіцелем.
- 1556: Землятрус у Шэнсі (Кітай), загінула прыблізна 830 000 чалавек.
- 1571: У Лондане адкрыта каралеўская біржа.
- 1579: Падпісана Утрэхцкая унія, пачатак стварэння Нідэрландскай рэспублікі.
- 1631: Францыя і Швецыя падпісалі антынямецкую дамову.
- 1793: У Санкт-Пецярбургу падпісана пагадненне паміж Расіяй і Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай.
- 1950: Іерусалім абвешчаны сталіцай Ізраіля.
- 1960: Батыскаф ВМФ ЗША «Трыест» апускаецца на рэкордную глыбіню 10 911 м у Ціхім акіяне.
- 1997: Утворана Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- 2005: Віктар Юшчанка прыняў прысягу Прэзідэнта Украіны.
Вікістужка
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.
- 20 верасня 2024 — Агульная колькасць старонак Беларускай Вікіпедыі дасягнула 700 000.