Эвара
Горад
Эвара
Évora
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Э́вара (парт.: Évora) — горад у Партугаліі, які мае славу горада-музея. Насельніцтва - 57073 чал. (2011 г.)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эвара была заснавана кельтыберамі. У перакладзе з іх старажытнай мовы назва горада азначае "Цісы".
У 57 г. да н. э. горад быў захоплены рымлянамі.
У 584 г. далучаны да каралеўства вестготаў.
У 1166 г. далучаны да Партугаліі. Тады ж атрымаў гарадскія правы.
Перыяд кан. XIV - XVI стст. стаў росквітам Эвары. Фактычна яна стала другой сталіцай Партугаліі, дзе мелі рэзідэнцыі амаль усе каралі Авіскай дынастыі і вяльможы. У горадзе некаторы час жыў Васка да Гама. Тут нарадзіўся Педра Фернандэс дэ Кірас. Пра дабрабыт карэнных жыхароў Эвары кажа той факт, што ў XVI ст. значную частку мясцовага насельніцтва складалі чарнаскурыя афрыканскія рабы.
У 1559 г. езуітамі быў заснаваны калегіум, які пазней атрымаў статус універсітэта (Эварскі ўніверсітэт). Пасля выгнання езуітаў з Партугаліі ў 1759 г. універсітэт быў зачынены, і Эвара прыйшоў у заняпад. Зноў ён адрадзіўся толькі ў 1973 г.
У 1986 г. гістарычны цэнтр Эвары быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральная частка Эвары, пабудаваная пераважна ў XIV - XVI ст., унесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна ўключае 4000 будынкаў, размешчаных на плошчы 1,05 км². Найбольш цікавыя з іх:
- Рымскі храм Дыяны (I ст. н. э.) знаходзіцца на галоўнай плошчы складаецца з малога пастамента з 12 гранітнымі калонамі і мармуровым фрызам
-
Xрам Дыяны
- Кафедральны сабор ў раманскім стылі, пачаў будавацца ў 1186 г. Аднак галоўная частка працы над ім вялася паміж 1280 і 1340 гг.
-
Кафедральны сабор
- Касцёл Святога Францыска к поўдню ад плошчы Praça do Giraldo знакаміты капліцай Душ-Осуш, муры і калоны якой аздоблены косткамі больш за 5000 мясцовых манахаў. На дзвярах надпіс: "Нашы косткі чакаюць вашых". Адразу за касцёлам пачынаецца прыгожы парк.
-
Портык касцёла Святога Францыска
-
У капліцы Душ-Осуш
- Старыя будынкі ўніверсітэта Эвары (XVII - XVIII стст).
-
Унутраны ўніверсітэцкі двор
- Былы кляштар Лоюш. Большая частка ператворана ў раскошную гасцініцу. Захаваўся толькі касцёл Святога Яна Евангеліста
- Палацы Мануэля, Васка да Гама, герцагаў Кадавал і графаў Баста
У непасрэднай блізкасці ад Эвары знаходзяцца:
- Кромлех Алмендрыш (15 км ад горада) - мегалітычны комплекс 5 - 4 тысячагоддзяў да н. э. Знойдзены ў 1964 г.
-
Кромлех Алмендрыш
- Анта-Грандэ-ду-Замбужэйру (10 км ад горада) - буйны мегалітычны помнік 4 - 3,5 тысячагоддзяў да н. э.
-
Анта-Грандэ-ду-Замбужэйру
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадскі музей
- Музей царкоўнага мастацтва
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Vidigueira[d], Партугалія[2]
- Ангра-ду-Эраіжму, Партугалія (1988)[2]
- Востраў Мазамбік, Мазамбік (1997)[2]
- Суздаль, Расія (1986)[2]
- Сініш[d], Партугалія[2]
- Цёнсберг[d], Нарвегія[2]
- Шартр, Францыя (2003)[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://mapas.ine.pt/download/index2011.phtml — National Institute of Statistics. Праверана 19 верасня 2018.
- ↑ а б в г д е ё «Geminações de Cidades e Vilas»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Э́вора // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 753. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Rough Guide Европа. — М.:АСТ, Астрель, 2007. С. 777—778
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 361 рус. • англ. • фр. |
- Эвара на сайце ЮНЕСКА
- Турыстычны даведнік Архівавана 2 лістапада 2012.