Шкала Моаса
Выгляд
Шкала Мо́аса — шкала, якая створана для прыблізнага вызначэння цвёрдасці мінералаў.
Цвёрдасць мінералаў — іх супраціўленне разбурэнню паверхні пры мясцовых сілавых уздзеяннях. Вызначаюць па мінералагічнай шкале цвёрдасці драпаннем гранямі эталоннага мінералу.
Мінералагічная шкала цвёрдасці, цвёрдасць эталонных мінералаў:
Кожны наступны з мінералаў драпае вострым канцом папярэдні, але не пакідае метку на наступным, больш цвёрдым мінерале. Шкала служыць для прыблізнай ацэнкі цвёрдасці мінералаў, асабліва ў палявых умовах.
Шкала прапанавана нямецкім геолагам Ф. Моасам у 1811 годзе і названа ягоным імем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 834. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. / Гал. рэд. Г.П. Пашкоў. — Мінск: Бел. энцыклапедыя, 2003. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0262-8. (бел.)