Перайсці да зместу

Чандраян-3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чандраян-3
Арбітальны і пасадачны модулі Чандраян-3.
Заказчык Індыя ISRO
Задачы мяккая пасадка на Месяц, вывучэнне Месяца планетаходам і сейсмометрам
Спадарожнік Месяца
Запуск 14 ліпеня 2023
Ракета-носьбіт GSLV Mk III
Стартавая пляцоўка Індыя Касмічны цэнтр імя Саціша Дхавана

Чандраян-3 (хіндзі: चंद्रयान-३) — першая індыйская місія, якая дасягнула паверхні Месяца.

Місія стартавала 14 ліпеня 2023 года. 23 жніўня спускальны модуль «Вікрам» даставіў на спадарожнік Зямлі 26-кілаграмовы месяцаход «Праг’ян». Такім чынам, Індыя стала чацвёртай краінай свету, якой удалося ажыццявіць мяккую пасадку апарата на Месяцы — пасля СССР, ЗША і Кітая.