Перайсці да зместу

Х’юга (прэмія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія «Х’юга»
англ.: «Hugo Award»
Тып група ўзнагарод[d] і science fiction award[d]
Заснавальнік World Science Fiction Society[d]
Заснаванне 1953
Узнагарода за прэмія ў галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі
Краіна  ЗША
Сайт Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Прэмія «Х’юга» (англ.: Hugo Award) — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953 годзе. Названа ў гонар Х'юга Гернсбека, заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі (англ.: World Science Fiction Society (WSFS)). Прэмія прысуджаецца за найлепшыя творы навуковай фантастыкі і фэнтэзі, апублікаваныя на англійскай мове ў папярэднім годзе. Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»). Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 годзе на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 года яна ўручаецца штогод.

Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ўзлятаючай ракеты.

Зноскі