Херлен
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Херлен (нідэрл.: Heerlen) — горад і абшчына ў Нідэрландах.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Херлен знаходзіцца на паўднёвым усходзе нідэрландскай правінцыі Лімбург. Плошча горада складае 45,5 км². Па колькасці насельніцтва — 89 267 чалавек (на 1.01 2010 года) Херлен з'яўляецца другім горадам правінцыі. Колькасць насельніцтва ў гарадской агламерацыі Херлен складае 220 000 чалавек.
На поўнач ад Херлена знаходзіцца прыродаахоўная зона «Брунсюмер Хейдэ», на ўсход — нідэрландскія гарады Ландграф і Керкрадэ, на паўднёвы ўсход — нямецкі горад Ахен.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- музей «Рымскія тэрмы»
- Нацыянальны горны музей
- «Шкляны Дварэц» (Glaspaleis), архітэктар Петэр Шунк (1935)
- Царква Св. Панкраціуса (XII ст.)
- замак Тэрворм (XV ст.)
Шахты Херлена
[правіць | правіць зыходнік]- «Аранье Насау І» (1899—1974)
- «Аранье Насау ІІІ» (1917—1973)
- «Аранье Насау ІV» (1927—1966)
- Дзяржаўная шахта «Эма» (1911—1973).