Ахен
Горад
Ахен
Aachen
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
А́хен (ням.: Aachen [ʔaːχən], рып.: Oche, лац.: Aquisgranum, фр.: Aix-la-Chapelle) — горад у Германіі, зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны ў месцы, дзе змыкаюцца тры краіны: Германія, Бельгія і Нідэрланды. На поўдзень ад горада пачынаецца нацыянальны парк Айфель. Цэнтр каменнавугальнага басейна і металургічнай прамысловасці. Значны чыгуначны вузел.
Гістарычны курортны горад і любімая рэзідэнцыя Карла Вялікага, месца каранацыі каралёў Германіі.
Паводле рэйтынга інавацыйнага развіцця, Ахен уваходзіць у першую дзесятку гарадоў Германіі (8-е месца ў 2009). У Ахене размяшчаецца Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена (RWTH Aachen ), які ўваходзіць у TU 9 (асацыяцыя 9 вядучых тэхнічных універсітэтаў ФРГ), IDEA League (аб’яднанне 5 вядучых тэхнічных ВНУ Еўропы), Exzellenzinitiative (праграма ўрада ФРГ па развіцці 9 «элітных універсітэтаў»).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Montebourg[d], Францыя (1960)
- Sarıyer[d], Турцыя (студзень 2013)
- Арлінгтан[d], ЗША (17 верасня 1993)
- Галіфакс, Канада (1979)
- Кейптаўн, ПАР (10 лістапада 2017)[2]
- Кейптаўн, ПАР (чэрвень 2000)[3]
- Льеж, Бельгія (1955)[4]
- Наўмбург, Германія (30 мая 1988)[5]
- Нінбо, Кітай (25 кастрычніка 1986)
- Рэймс, Францыя (28 студзеня 1967)[6]
- Таледа, Іспанія (26 студзеня 1985)
Зноскі
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ http://www.aachen.de/DE/stadt_buerger/politik_verwaltung/pressemitteilungen/ac_kapstadt_staedtepartnerschaft.html Праверана 17 лістапада 2017.
- ↑ http://www.aachen-kapstadt.de/start.html
- ↑ https://www.liege.be/fr/vie-communale/services-communaux/international/jumelages-et-partenaires/aix-la-chapelle-aachen-allemagne
- ↑ Städtepartnerschaften - Naumburg - Sachsen-Anhalt
- ↑ Städtepartnerschaften - Reims - Frankreich Праверана 5 лютага 2015.