Перайсці да зместу

ФК Мец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мец
FC Metz 2021 Logo.svg
Поўная назва Football Club de Metz
Заснаваны 1932
Горад Мец, Францыя
Стадыён Сен-Сімфарыен
Умяшчальнасць: 25 636
Чэмпіянат Ліга 1
2022/23 2 месца ў Лізе 2
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Мец» (фр.: Metz) — французскі футбольны клуб з горада Мец. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клуб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак перыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 года «Мец» забяспечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сезон, перамогшы «Асер». Сезоны 2015/16, і 2018/19 і 2022/23 зноў праводзіў у Лізе 2, аднак адразу вяртаўся ў Лігу 1. Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сен-Сімфарыен», які месціцца ў межах горада.

Футбольны клуб «Мец» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднання двух аматарскіх спартыўных клубаў і неўзабаве пасля гэтага набыў прафесійны статус. Ён з’яўляецца адным з найстарэйшых прафесійных футбольных каманд у Францыі. Карані клуба сыходзяць яшчэ далей, у іншы клуб «Мец» (ням.: SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Германскай імперыі. Той «Мец» гуляў у Весткрайс-лізе да сезона 1913/14, калі з-за пачатку Першай сусветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя ігракі гэтага клуба былі часткай клуба «Месін» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мец». «Месін» быў вядучым клубам Латаранскага дывізіёна, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[1].

Клуб «Мец» пачаў выступы ў французскім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клуб забяспечыў выхад у Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клубам сярэдзіны табліцы французскага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусветнай вайны. Падчас вайны дэпартамент Мозель, у якім знаходзіцца горад Мец, быў анексаваны Германіяй. Клуб змяніў назву на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вестмарк. У трох завершаных сезонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клуб кожны год займаў выніковае другое месца[2].

Нягледзясы на тое, што горад быўшы адбіты войскам саюзнікаў увосень 1944 года, клуб не браў удзелу ў французскім чэмпіянаце сезона 1944/45, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сезон 1945/46. Сезон для клуба выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клубаў, аднак, пашырэнне лігі да 20 клубаў дало магчымасць застацца «Мецу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 года, калі каманда заняла апошняе месца.