Перайсці да зместу

Трэмар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэмар
МКХ-10 R25.125.1
МКХ-9 781.0781.0
МКБ-9-КМ 781.0
DiseasesDB 27742
MedlinePlus 003192
MeSH D014202
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэ́мар (лац.: tremor — дрыжанне) — хуткія, рытмічныя, з частатой каля 10 Гц, рухі канечнасцей або тулава, выкліканыя мышачнымі скарачэннямі і звязаныя з часовай затрымкай карэктуючай аферэнтнай імпульсацыі, праз што рэалізацыя руху і захаванне позы адбываецца за кошт пастаяннай падладкі рухаў да нейкага сярэдняга значэння. Падчас стомы і моцных эмоцый, а таксама пры паталогіі нервовай сістэмы трэмар істотна ўзмацняецца. У прыватнасці, паталагічны трэмар (трэмар спакою) назіраецца пры хваробе Паркінсона.

Трэмарам часам называюць фіксацыйныя рухі вачэй, якія маюць высокую частату і малую амплітуду.

Фенаменалагічная класіфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Трэмар спакою — узнікае ў цягліцах, якія знаходзяцца ў стане адноснага спакою.
  2. Трэмар дзеяння (акцыйны трэмар) — узнікае пры адвольным скарачэнні цягліц.
    1. Пастуральны (позны) трэмар — узнікае пры ўтрыманні позы (напрыклад, трэмар выцягнутых рук).
    2. Кінетычны трэмар — узнікае падчас руху.
      • Інтэнцыйны трэмар (ад лац.: intentio — намер) — узнікае пры набліжэнні да мэты (напрыклад, спробе трапіць пальцам у нос).

Этыяпатагенетычная класіфікацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Фізіялагічны і ўзмоцнены (акцэнтуіраваны) фізіялагічны трэмар.
  2. Эсенцыяльны (сямейны і спарадычны).
  3. Паркінсанічны трэмар пры хваробе Паркінсона і сіндроме паркінсанізму.
  4. Цэрэбелярны (мазжачковы).
  5. «Рубральны» (сярэднемазгавы).
  6. Дыстанічны.
  7. Нейрапатычны.
  8. Псіхагенны.
  9. Ятрагенны (індуцыраваны лекамі).
  • Д. Р. Штульман, О. С. Левин. Неврология. Справочник практического врача. // М. «Медпресс», 2008.
  • Голубев В. Л., Вейн А. М. Неврологические синдромы // М. МЕДпресс-информ, 2007.