Тот
Тот | |
---|---|
Міфалогія | Старажытны Егіпет |
Пол | мужчынскі пол |
Жонка | Маат і Nehmetawy[d] |
У іншых культурах | Гермес |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тот[1], Джэхуці[1] — у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма.
Тота найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісараў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Тот вёў лік дням, месяцам, гадам, запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы. Ён раздзяліў час на месяцы. Пісцы лічылі Тота сваім заступнікам і перад пачаткам працы здзяйснялі яму ўзліванні[2]. Пад заступніцтвам Тота знаходзіліся ўсе архівы і знакамітая бібліятэка Гермопаля[2]. «Кіраваў усімі мовамі» і сам лічыўся мовай бога[2]. У кульце мёртвых і ў пахавальным абрадзе Тоту належала вядучая роля. Як візір багоў і пісец энеады багоў ён прысутнічаў на судзе Асірыса[2].
Жонкай Тота лічылася багіня ісціны і парадку Маат[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Мифы народов мира 1992.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тот, Джэхуці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тот // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 124. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Рубинштейн Р. И. Тот, Джехути // Мифы народов мира: Энциклопедия в 2 т. (руск.) / гл. ред. С. А. Токарев. — 2-е изд.. — М.: Советская энциклопедия, 1992. — Т. 2. К—Я. — С. 521—522. — ISBN 5-86018-015-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тот
- Малітва богу Тоту аб пасланні ўмення добра пісаць
- Гімн Тоту. Папірус Anastasi III