Перайсці да зместу

Тоні Турэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Тоні Турэк
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1919(1919-01-18)[1]
Памёр 11 мая 1984(1984-05-11) (65 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 181 см
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1936—1941 Сцяг Трэцяга Рэйха Айнтрахт (Дуйсбург)
1941—1943 Сцяг Трэцяга Рэйха Ульм
1943—1946 Сцяг Трэцяга РэйхаСцяг акупаванай Германіі Айнтрахт (Дуйсбург)
1946—1947 Сцяг акупаванай Германіі Айнтрахт (Франкфурт) 22 (0)
1947—1950 Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Ульм 65 (0)
1950—1956 Сцяг Германіі Фартуна (Дзюсельдорф) 133 (0)
1956—1957 Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1950—1954 Сцяг Германіі ФРГ 20 (-27)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тоні (Антон) Турэк (ням.: Anton Turek; 18 студзеня 1919 — 11 мая 1984) — нямецкі футбаліст, брамнік. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Пачынаў гуляць у «Дуйсбургу». Ваяваў у Другой Сусветнай вайне на баку нацыстаў. У 1939 Турэк увайшоў у Польшчу. У 1943 Тоні цудам не загінуў пад Арлом, патрапіў у шпіталь. Пасля выхаду з шпіталя патрапіў на заходні фронт і быў узяты ў палон амерыканскімі войскамі, якія яго адпусцілі.

Пасля вяртання дадому гуляў за «Айнтрахт» і «Фартуну». У 1954 годзе здарылася галоўная падзея ў яго футбольным жыцці — Зеп Хербергер узяў яго на чэмпіянат свету 1954. 35-гадовы Турэк быў асноўным галкіперам зборнай. Ён сыграў амаль усе матчы, а ў фінале адбіў удар Золтана Цібара, пасля якога каментатар Херберт Цімерман назваў яго «богам футбола».

У 1956 Турэк сыграў свае апошнія матчы за «Барусію» Менхенгладбах і завяршыў кар’еру. Пасля яе працаваў клеркам у банку. У 1973 годзе яго разбіў паралюш ног, з якім Турэк змагаўся 11 гадоў.

  1. Toni Turek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
  • (de) Werner Raupp: Toni Turek — «Fußballgott». Eine Biographie. Arete Verlag, Hildesheim 2019 (1., durchgesehene Aufl.) (ISBN 978-3-96423-008-9).