Танец хула
Ху́ла (гавай. hula) — палінезійскі народны танец. У сусветную культуру трапіў з Гавайскіх астравоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле легенд гавайцаў, першую хулу выканаў бог Лака. Вынаходніцтва танца таксама прыпісваецца Пеле і іншым звышнатуральным істотам. Хула звычайна суправаджала рэлігійныя цырымоніі і свецкія святы.
Пад час хрысціянізацыі ў XIX ст. місіянеры-пратэстанты імкнуліся забараніць хулу як юрлівы звычай. Хрысціянам з вышэйшага саслоўя забаранялася танцаваць яе. Астатнія астравіцяне маглі арганізоўваць публічныя выступы толькі згодна спецыяльнаму дазволу. Аднак у друг. пал. XIX ст. забароны былі знятыя гавайскімі каралямі, якія разглядаў традыцыйныя формы мастацтва як важную частку сваёй палітыкі.
У XX ст. хула стала абавязковым атрыбутам забаў для турыстаў. Дзякуючы Галівуду адбылася папулярызацыя танца ў іншых краінах свету. Зараз у свеце праводзіцца 10 буйных фестываляў хулы. Найбольш вядомы фестываль World Invitational Hula Festival праводзіцца ў лістападзе на востраве Оаху.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Як і іншыя палінезійскія танцы, хула выконваецца на адным месцы. Дазваляюцца толькі рухі каола на напаўсагнутых нагах на некалькі крокаў убок. Асноўныя жа рухі выконваюцца сцягном (убакі - као і колавыя - амі) і рукамі (выцягнутыя рукі з адкрытымі далонямі - пуа, рукі ўніз з павольным рухам пальцаў - уа і развядзенне рукамі ад галавы - хаалоэ).
Хула суправаджаецца працяглымі спевамі і прыпеўкамі.
Асноўныя напрамкі
[правіць | правіць зыходнік]У нашыя дні на Гаваях існуе мноства школ і напрамкаў хулы. Найбольш вядомыя - Хула Каіка (Hula Kahiko), якая арыентуецца на арыгінальныя старажытныя формы танца, і Хула Аўана (Hula 'auana), што ўключае сучасныя стылі.
-
Жаночы танец на Гавайскіх астравах (малюнак 1822 г.)
-
Сучаснае выкананне
-
Рух пуа
-
Рухі хаолоэ і амі