Табулатура
Табулатура — форма пераважна інструментальнай натацыі, якая аперуе рабочымі элементамі музычнага інструмента (клавішамі, струнамі, ладамі). Для скарачэння запісу ў табулатуры ўжываюцца літары, лічбы і адмысловыя знакі.
У тыповай табулатуры мелодыя паказана на некалькіх гарызантальных лініях, (у выпадку з гітарнай табулатурай) адпаведных струнах гітары; ноты пазначаныя лічбамі ладоў і размешчаны паслядоўна па долях.
Перапрацоўка ў табулатуру вакальнага арыгінала называецца інтабуляцыяй.
Струнныя шчыпковыя
[правіць | правіць зыходнік]Гарызантальныя лініі азначаюць струны інструмента, размешчаныя на табулатуры па парадку зверху ўніз ад тонкіх да тоўстых. Лічба на струне азначае нумар ладу, на якім яе неабходна заціснуць[1] (адсюль другая назва табулатуры для струнных шчыпковых — лічбавая натацыя). Лічба 0 — гучанне адкрытай (не заціснутай) струны. Вертыкальная рыса — мяжа такту. Працягласць нот і паўзы паказваюцца як у стандартнай натацыі. Прыклад найпрасцейшай гітарнай табулатуры без указання працягласці нот (пачатак песні «В траве сидел кузнечик»):
-5-|-0-5-0-5-4-4---4-|-0-4-0-4-5-5-----| ---|-----------------|-----------------| ---|-----------------|-----------------| ---|-----------------|-----------------| ---|-----------------|-----------------| ---|-----------------|-----------------|
На табулатуры можна абазначаць дадатковыя прыёмы гуказдабывання. Напрыклад:
|-12-9--------------------------| |------12-9---------------------| |-----------11-9-11b-9----------| |----------------------11-9-9h11| |-------------------------------| |-------------------------------|
, дзе сёмую ноту трэба ўзяць з прыёмам «бэнд» (bend), пры якім паднімаюць ці апускаюць струну з вызначанай ноты ладовай рукой. Калі тон дасягае гуку на адзін лад наперад (напрыклад: згінаюць 8-ы лад і ён пачынае гучаць як 9-ы лад), гэта называецца паўбэндам. Калі ён дасягае гуку на два лады наперад, гэта называецца поўным бэндам (напрыклад: згінаюць 8-ы лад і ён пачынае гучаць як 10-ы лад).[2] Апошняя нота бярэцца ўзыходзячым легата (hammer-on).[3]
Зноскі
- ↑ How to read guitar sheet music . ampedstudio.com. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ How to Read Guitar Tabs? – Different Symbols Explained! . guitaristnextdoor.com. Праверана 23 снежня 2022.
- ↑ Hammer-Ons & Pull-Offs . guitarlessons.com. Праверана 23 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сазановіч Н. В. Табулату́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Табулату́ра // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 456. — 663 с.
- Apel W. Notation of polyphonic music. Cambridge, Mass., 1942; выпраўленае і дапоўненае выданне на нямецкай мове: Die Notation der polyphonen Musik. Leipzig, 1981.
- Табулату́ра // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 162—163. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Вахромеев В. А. Табулату́ра // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 367—370. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)