Сцяг Ніуэ
Выгляд
Сцяг Ніуэ | |
---|---|
Новая Зеландыя | |
Зацверджаны | 15 кастрычніка 1974 |
Прапорцыя | 1:2 |
Дзяржаўны сцяг Ніуэ — прыняты ў 1974 годзе.
Залаціста-жоўты колер палатна сцяга сімвалізуе цёплыя пачуцці, якія іспытваюць жыхары Ніуэ да Новай Зеландыі і яе грамадзян.
Сцяг Вялікабрытаніі ў крыжы сімвалізуе цесныя сувязі Ніуэ з Вялікабрытаніяй: 20 красавіка 1900 года над востравам быў устаноўлены брытанскі пратэктарат.
Чатыры маленькія зоркі сімвалізуюць сузор'е Паўднёвы Крыж і Новую Зеландыю, пад кіраваннем якой Ніуэ знаходзіцца з 1901 года.
Буйнейшая зорка ў сінім крузе сімвалізуе самакіравальны статус Ніуэ, якое з усіх бакоў акружана водамі акіяна.