Сцяг Венгрыі
Выгляд
Сцяг Венгерскай Рэспублікі | |
---|---|
Зацверджаны | 23 кастрычніка 1989 |
Прапорцыя | 2:3 |
Дзяржаўны (цывільны) сцяг Венгрыі. Складаецца з чырвонай, белай і зялёнай гарызантальных палос. Мае паходжанне ад колераў Арпадскай дынастыі. Чырвоны колер сімвалізуе кроў венгерскіх патрыётаў, пралітую за незалежнасць Венгрыі. Белы — сімвал чысціні і высакароднасць ідэалаў венгерскага народу. Зялёны колер - сімвал надзеі на лепшае будучае краіны. Сцяг у сучасным відзе існуе з 1957.