Сепік
Выгляд
Сепік | |
---|---|
англ. Sepik | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1126 км |
Басейн | 80 321 км² |
Расход вады | 3 804 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Хрыбет Віктара-Імануіла |
• Вышыня | 2170 м |
Вусце | мора Бісмарка |
• Вышыня | 0 м |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Навагвінейскае мора |
|
|
Краіна | |
Карта басейна Сепіка | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сепік (англ.: Sepik) — рака на паўночным усходзе Новай Гвінеі. Даўжыня — 1126 км, вадазбор — 80321 км². Верхняя плынь ракі Сепік унесена ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сепік — самая доўгая рака Новай Гвінеі. Яна бярэ пачатак у горным раёне хрыбта Віктара-Імануіла. Мае мноства прытокаў. Упадае ў мора Бісмарка без стварэння дэльты. Для фаўны ракі характэрна наяўнасць мноства відаў рыб-мігрантаў. Ніжняя плыня шчыльна заселена. У верхняй плыні захаваліся ўнікальны прыродны комплекс і арыгінальная культура абарыгенаў.