Свіння (грыб)
Свіння | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Russula adusta (Pers.) Fr., 1838 | |||||||||||||||||||||
|
Свіння[1], падгруздак чорны (Russula adusta) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка пукатая, потым пляската-ўвагнутая, дыяметрам 6—15 см, злёгку ліпкая, цёмна-бурага і брудна-бурага колеру. Мякаць тоўстая, шчыльная, на зломе афарбоўваецца ў ружавата-шэры колер, затым чарнее. Мякаць мае характэрны кіславаты пах. Ножка грыба дыяметрам 2—3 см і даўжынёй 3—5 см, суцэльная, аднаго колеру з шапкай, пры націсканні набывае бура-чорны колер. Пласцінкі прырослыя, тоўстыя, крохкія, белыя, пазней бруднавата-шараватыя. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.
Ядомы грыб.
Экалогія і распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны часцей у паўночнай частцы лясной зоны, пераважна ў хваёвых лясах. Расце у эўкаліптавых лясах Аўстраліі[2]. Пладаносіць у чэрвені—верасні, паасобку або групамі. Звычайны на тэрыторыі Беларусі грыб[1].
Зноскі
- ↑ а б Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 148. — 192 с. — 60 000 экз.
- ↑ Russula adusta // Science Division, Department of Environment and Conservation, Western Australia (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 120. — 192 с. — 60 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Подгруздок чёрный, или чернушка, или сыроежка черная — Russula adusta (Fr.) Fr. // Экологический Центр «Экосистема» (руск.)
- Фотокаталог грибов: Подгруздок чёрный (Russula adusta) (руск.)
- Russula adusta // Science Division, Department of Environment and Conservation, Western Australia (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свіння (грыб)