Перайсці да зместу

Самса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самса
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самса або самоса — самастойная страва, падобная да піражкоў, адвольнай (квадратнай, трохвугольнай або круглявай) формы з начынкай. Папулярная страва ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Заходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. Існуе мноства варыяцый прыгатавання гэтай стравы.

Начынкай для самсы можа служыць запраўленае цыбуляй і спецыямі дробна нарэзанае мяса, гарох, сачавіца, бульба і іншая гародніна. Цеста для самсы заўсёды прэснае і часта пластовае. Сярэднеазіяцкая самса з мясам традыцыйна выпякаецца ў тандыры, але ёсць і варыянт самсы (звычайна трохвугольнай або квадратнай формы), які гатуюць у электрычных і газавых духоўках. Заправай да самсы можа служыць сталовы воцат ці таматавая падліўка з часныком і зелянінай.

У населеных пунктах Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна самсой гандлююць на вуліцах і на кірмашах у кіёсках, з латкоў і тандыраў.