Перайсці да зместу

Рэй Юры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэй Юры
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1873(1873-10-14)[1]
Памёр 29 верасня 1937(1937-09-29)[1] (63 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 185 см
Вага 79 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйманд Кларэнс (Рэй) Юры (англ.: Raymond Clarence "Ray" Ewry; 14 кастрычніка 1873, Лафеет, Індыяна, ЗША — 1 кастрычніка 1937, Нью-Ёрк) — амерыканскі лёгкаатлет, васьміразовы алімпійскі чэмпіён і адзін з самых тытулаваных спартсменаў Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія і дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Юры нарадзіўся ў горадзе Лафеет, Індыяна. У дзяцінстве ён захварэў на поліяміэліт і некаторы час павінен быў ездзіць у інваліднай калясцы. Аднак дзякуючы практыкаванням ён змог вылечыцца і пачаў займацца скачкамі для ўмацавання сваіх ног.

У 1890 годзе Юры паступіў ва ўніверсітэт Пердзью, які скончыў ў 1896 годзе. Ва ўніверсітэце ён гуляў у амерыканскі футбол і займаўся лёгкай атлетыкай, узначальваючы каманду ўніверсітэта. Ён быў 15-разовым чэмпіёнам ЗША з 1898 года па 1910 год па скачках з месца, пакуль іх не адмянілі.

Юры ўдзельнічаў у чатырох летніх Алімпійскіх гульнях з 1900 года па 1908 год (уключаючы неафіцыйныя Гульні 1906 года). Ён выйграваў кожнае спаборніцтва, у якім удзельнічаў, усталяваўшы два сусветныя рэкорды і адзін алімпійскі, заваяваўшы ў выніку дзесяць залатых медалёў. Аднак дзве з іх былі атрыманы на неафіцыйных гульнях, і таму фармальна лічыцца, што ён васьміразовы чэмпіён. Юры таксама хацеў удзельнічаць на Гульнях 1912 года (калі яму ўжо было 39 гадоў), але не быў дапушчаны.

Зноскі

  1. а б Ray C. Ewry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Raymond Clarence “Deac” Ewry // Find a Grave — 1996. Праверана 23 студзеня 2022.