Раі (тайфун)

Раі, Рай (англ.: Rai) — тайфун, які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў снежні 2021 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры на Філіпінах.

Сфарміраваўся 12 снежня, аб чым паведаміла метэаралагічная абсерваторыя Ганконга. 16 снежня тайфун абрынуўся на востраў Сіаргаа на ўсход ад Мінданаа на поўдні Філіпін. Ён бушаваў у краіне на працягу трох дзён, выклікаючы паводкі і апоўзні, прывёў да разбурэнняў у цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Філіпін, уключаючы асобныя раёны самага буйнога філіпінскага вострава Лусон. Затым, паводле звестак Нацыянальнага цэнтра гідраметэаралагічнага прагназавання В’етнама, эпіцэнтр тайфуну рухаецца ў бок в’етнамскай правінцыі Біньдзінь[1].
Згодна абнародаванай 21 снежня справаздачы нацыянальнай паліцыі Філіпін амаль мільён жыхароў краіны пацярпелі ў выніку тайфуну, 442424 чалавекі былі эвакуіраваны, колькасць загінулых у выніку тайфуну павялічылася да 375 чалавек, яшчэ 56 лічацца прапаўшымі без вестак[2].