Расія-1
Расія-1 | |
---|---|
Агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал «Расія-1» | |
Краіна |
СССР Расія |
Зона вяшчання | Расія |
Час вяшчання | кругласутачна |
Мова вяшчання | руская |
Цэнтр кіравання | Масква, 5-я вуліца Ямскога Поля, 19/21 |
Фармат выявы |
576i (SDTV) 1080i (HDTV) |
Тэматыка канала | агульная |
Дата пачатку вяшчання | 13 мая 1991 года |
Замяніў | Другая праграма ЦТ |
Заменены |
РТР-Планета (у СНД) УТ-2 (ва Украіне) РТР-Беларусь (у Беларусі) |
Ліцэнзія на вяшчанне | ЭЛ № ФС 77 — 48137 ад 30 снежня 2011 года[1] |
Заснавальнік | УДТРК |
Уладальнік | УДТРК |
Кіраўнікі | Антон Златапольскі — генеральны дырэктар |
Раннія назвы |
РТВ (13 мая — 15 верасня 1991) РТР (16 верасня 1991 г. — 31 кастрычніка 1997: 8 верасня 1998 — 31 жніўня 2002) РТР-1 (1 лістапада 1997 — 7 верасня 1998 г.) Расія (1 верасня 2002 — 31 снежня 2009) |
Роднасныя каналы |
Расія-1 HD Масква 24 Мая планета Навука Расія-24 Расія-К РТР-Планета Сарафан Страна Гісторыя Карусель Мульт і Музыка Мульт |
Голас канала |
Юрый Грымаў (1996—1997) Пётр Куляшоў (1998) Усевалад Абдулаў (1998—2000) Аляксей Колган (1998—2000) Аляксандр Клюквін (з 2000 года)[2] Андрэй Баршаў (2000-2004) Барыс Рэпетур (2008) Павел Шыршоў (2008—2009) Анастасія Чарнабровіна (2009—2011) Андрэй Іваноў (з 2010 года) Юрый Брэжнеў (2012—2013) Уладзіслаў Коп (2012—2013) Яўген Стральцоў (з 2014 года) |
Слоган | Галоўны тэлеканал краіны |
Сайт | russia.tv |
Даступнасць | |
Спадарожнік | |
Eutelsat 36C/Eutelsat 36B (36° у. д.) |
Трыкалор ТБ, НТБ-Плюс |
Экспрэс-АТ1 (56° у. д.) |
Трыкалор ТБ Сібір, НТБ-Плюс Усход |
Horizons 2 (85,1° у. д.) |
Кантынент ТБ, Телекарта |
ABS-2 (75° у. д.) |
Спадарожнікавае МТС ТБ |
Экспрэс-АТ2 (140° у. д.) |
Усходні экспрэс |
Анлайн | |
УДТРК |
Расія-1 — агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал. Уваходзіць у склад Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК). У анонсах згадваецца, як канал «Расія».
«Расія-1» — галоўны і асноўны тэлеканал УДТРК. На тэлеканале «Расія-1» ёсць адзіныя эфірныя вокны для ўсіх рэгіянальных філіялаў УДТРК, у якіх транслююць мясцовыя навінавыя блокі «Весці-Мясцовы час» і праграмы ўласнай вытворчасці ў блоках «Расія-Мясцовы час». У асобных рэгіёнах (рэспублікі Татарстан, Башкартастан, Удмуртыя, рэспублікі Паўночнага Каўказа і некаторыя іншыя суб’екты Расіі з тытульнымі нацыямі) вылучаны дадатковыя эфірныя вокны для трансляцыі праграм на нацыянальнай мове. Тэлеканал мае версію ў фармаце высокай выразнасці «Расія-1 HD».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Другая праграма Цэнтральнага тэлебачання СССР пачала вяшчанне 14 лютага 1956 года[3]. Да 1982 года другая праграма стала вяшчаць на ўсёй тэрыторыі СССР і атрымала статус агульнасаюзнай праграмы. З 13 мая 1991 года на другой праграме сталі вяшчаць адначасова Цэнтральнае тэлебачанне СССР і Усерасійская дзяржаўная тэлерадыёкампанія (УДТРК)[4]. У канцы снежня 1991 года пасля роспуску СССР увесь эфірны час перайшоў да УДТРК (тэлеканал РТР)[5].
1 верасня 2002 года тэлеканал РТР перайменаваны і стаў называцца «Расія»[6]. З 17 сакавіка 2003 года пачалося кругласутачнае вяшчанне тэлеканала[7].
24 чэрвеня 2009 года тэлеканал уключаны ў першы мультыплекс лічбавага тэлебачання Расіі[8].
У 2012 годзе запушчана вяшчанне «Расія HD»[9].
16 студзеня 2017 года тэлеканал «Расія-1» перайшоў на вяшчанне ў фармаце 16:9[10].
Праграмная сетка тэлеканала
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыйныя і грамадска-палітычныя праграмы («Весці тыдня» з Дзмітрыем Кісялёвым, «Масква. Крэмль. Пуцін», «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», «60 хвілін» і іншыя)
- Непалітычныя праграмы («Малахаў», «Лёс чалавека з Барысам Карчэўнікавым» і іншыя)
- Пазнавальныя перадачы («Пра самае галоўнае», «Доктар Мяснікоў» «Па сакрэце ўсяму свету» і іншыя)
- Забаўляльныя шоу («Прывітанне, Андрэй!», «Песні ад усёй душы», «Аншлаг», «Ранішняя пошта» з Мікалаем Баскавым і іншыя)
- Тэлегульні («Сто да аднаго», «Пяцёра на аднаго» і іншыя)
- Фільмы і тэлесерыялы (найбольш вядомыя — «Брыгада», «Ліквідацыя», «Кацярына», «Таямніцы следства», «Каменская», «Сваты», «Скліфасоўскі» і іншыя)
Кінапраекты
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал удзельнічаў у здымках і прасоўванні шэрагу расійскіх фільмаў: «Брат 2» (2000), «Востраў» (2006)[11], «Мы з будучыні» (2008)[12], «Тарас Бульба» (2009), «Кандагар» (2010), «Легенда № 17» (2013), «Сталінград» (2013), «Экіпаж» (2016)[13], «Прыцягненне» (2017), «Апошні волат» (2017), «Лёд» (2018), «Халоп» (2019)[14], «Уварванне» (2020), «Маёр Гром: Чумны Доктар» (2021), «Неба» (2021), «Чабурашка» (2022)[15] і іншыя.
Зноскі
- ↑ Перечень наименований зарегистрированных СМИ (руск.)(недаступная спасылка). Телеканал «Россия» (Россия-1). Официальный сайт Федеральной службы по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций (Роскомнадзор) (30 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ ЧЕЙ ГОЛОС ИГРАЕТ В ЯЩИКЕ? (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета (21 верасня 2000). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ История советского телевидения: от первых опытов до «Останкино»
- ↑ Как это было. Подпольные новости превратились в федеральный канал . Независимая газета (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020.
- ↑ "Отец" первого в СССР альтернативного телеканала Олег Попцов празднует юбилей . Vesti.ru (30 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2022.
- ↑ РТР поменяет название на телеканал "Россия" . РИА Новости (30 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2013.
- ↑ НОЧНАЯ ЗАБАВА . Новая газета (20 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2018.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 24 июня 2009 г. № 715 «Об общероссийских обязательных общедоступных телеканалах и радиоканалах» . Официальный интернет-портал правовой информации (24 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017.
- ↑ Канал «Россия HD» — на «Континент ТВ» и «Телекарте»! | Континент ТВ . Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016.
- ↑ «Вести Сочи» переходят на новый стандарт вещания . ГТРК «Кубань» (15 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2022.
- ↑ Был ли остров? «Остров», режиссер — Павел Лунгин . Искусство кино (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023.
- ↑ Премьера фильма «Мы из будущего» . Профисинема (20 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023.
- ↑ Опубликован первый постер фильма «Экипаж» . Filmpro.ru (31 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2015.
- ↑ В Китае снимут ремейк самого кассового российского фильма «Холоп» . Российская газета (19 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023.
- ↑ «Чебурашку» будут показывать до последнего зрителя. В итоге фильм могут посмотреть более 20 млн россиян . Ведомости (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2023.