Слаявіна (талом) лопасцевая, шэра-зялёная, жаўтаватая або белая, абвіслая ці прамастойная, прымацаваная да субстрату асновай. Лопасці на папярочным зрэзе плоскія, зрэдку паверхня лопасці ямістая, няроўная, маршчыністая. Пладовыя цеяы (апатэцыі) бакавыя або канцавыя сядзячыя або на кароткай ножцы. Сумкі булавападобныя або цыліндрычныя, з васьмю бясколернымі спорамі. Споры двухклетачныя.
Талом змяшчае лішайнікавыя кіслоты: уснінавую, эвернавую, салацынавую.