Пражэктар
Пражэктар (фр.: projecteur ад лацінскага projector) — асвятляльная прылада, якая пераразмяркоўвае святло лямпы (лямп) унутры малых цялесных вуглоў і забяспечвае вуглавую канцэнтрацыю патоку. У пражэктары светлавы паток лямпы канцэнтруецца ў абмежаваным прасторавым вугле з дапамогай люстэркавай ці люстэркава-лінзавай аптычнай сістэмы. Чарцёж першага пражэктара быў складзены Леанарда да Вінчы ў Атлантычным кодэксе. Адзін з першых пражэктараў зроблены Іванам Пятровічам Кулібіным.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пражэктар складаецца з крыніцы святла (лямпы, якая дае ненакіраванае, або накіраванае пад шырокім вуглом святло) і рэфлектара і/ці лінзы, якія канцэнтруюць святло ў патрэбным кірунку. Як рэфлектар звычайна выкарыстоўваюць парабалічнае, або гіпербалічнае (у выпадку выкарыстання разам з лінзай) люстэрка. Як лінзу звычайна выкарыстоўваюць лінзу Фрэнеля, што дазваляе дасягнуць меншых габарытаў і масы ў параўнанні з выкарыстоўваннем звычайных лінз. Пражэктары, прызначаны для адкрытых прастор.
Для паляпшэння артыкула пажадана |