Полька
По́лька[1][2][3][4] (чэшск.: pulka — палова кроку) — хуткі народны чэшскі танец[1], а таксама жанр танцавальнай музыкі. Музычны памер полькі — ⓘ. Полька з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Багеміі (сучасная Чэхія), і з 1840-х гадоў пашырылася ў Еўропе як бальны танец[1].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва танца паходзіць ад чэшскага слова pulka[5], якое азначае «палова кроку», паколькі рытм полькі патрабуе хутка пераступаць ногі — з нагі на ногу.
З-за сугучнасці назвы польку часта памылкова лічаць польскім танцам. Акрамя таго, не варта блытаць польку са шведскім танцам польска (polska, ⓘ).
Класічная музыка
[правіць | правіць зыходнік]Полькі пісаў Іаган Штраўс I і яго сын Іаган Штраўс II. Гэты жанр часта сустракаецца ў творчасці чэшскіх кампазітараў Бедржыха Сметаны, Антаніна Дворжака і іншых.
Беларуская народная полька
[правіць | правіць зыходнік]Полька хоць і з’яўляецца запазычаным танцам, блізкая народнай беларускай харэаграфіі, яна моцна трансфармавалася ў нацыянальным плане пры гэтым аказаўшы моцны ўплыў на іншыя танцы[6]. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, яна трансфармавалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узніклі лакальныя варыянты, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да беларускіх нацыянальных харэаграфічных традыцый[1].
2/4 памер полькі добра зліўся з беларускім традыцыйным танцам, які меў аналагічны памер[7]. Так, напрыклад, «Трасуха» з’яўляецца сімбіёзам тыпавога народнага танца, ад якога яна і атрымала сваю назву, і полькі[6]. Часцей за ўсё на Беларусі полька выконваецца парамі, якія рухаюцца паўкрокамі з паваротамі па крузе. Танец упрыгожваецца разнастайнымі дробнымі па[1], часта суправаджаецца прыпеўкамі.
Беларускія полькі надзвычай багатыя па сваіх харэаграфічным і музычным малюнкам, яны адрозніваюцца вялікай ладавай і інтанацыйнай разнастайнасцю[6]. Полька патрабавала ад танцораў і майстэрства, і фізічнай вынослівасці[8].
Як і кадрыля, полька таксама мае мноства лакальных варыянтаў: «Барысаўская», «Віцяблянка», «Гаўкаўская», таксама назвы даваліся па асаблівасцях харэаграфіі: «Цераз нагу», «З падкіндэсам», «З прысюдамі», «На пяце», «Вінтом» і гэтак далей[6], «Трапятуха»[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Этнаграфія Беларусі 1989.
- ↑ ТСБМ 1983.
- ↑ ТСБЛМ 2016.
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ Polka History of Dance
- ↑ а б в г Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. — Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8.
- ↑ Структурный принцип классификации народной хореографии. Архівавана 21 студзеня 2018. (руск.)
- ↑ Полька беларуская
- ↑ Алексютовіч Л. К. «Трапяту́ха» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 517.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чурко Ю. М. По́лька // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 482. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Чурко Ю. М. По́лька // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 406. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- По́лька // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 290. — 663 с.
- По́лька // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 605. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.