Парфумерыя
Выгляд
Парфуме́рыя (фр.: parfumerie, ад лац.: per fumum — «скрозь пах») — сукупнасць вырабаў, якія ўжываюцца для араматызацыі чаго-небудзь. Звычайна парфумерныя вырабы ўяўляюць сабой вадкія растворы лятучых пахучых рэчываў. Растваральнікамі могуць быць спірт, сумесь спірту і вады, дыпрапіленгліколь і іншыя вадкасці. Араматычныя рэчывы могуць быць як натуральнага паходжання (эфірныя алеі), так і штучнага (сінтэтычныя араматызатары, напрыклад, ванілаль).
Найбольш папулярныя віды парфумерных вырабаў:
- Духі.
- Туалетная вада.
- Парфумаваная вада (туалетныя духі).
- Адэкалон.
- Дэзадарант.
- Асвяжальнік паветра.
Парфумерныя кампазіцыі ўваходзяць у склад і мноства іншых гігіенічных сродкаў, такіх як мыла, шампунь, гель для душа і г.д.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парфумерыя
- Ароматические средства // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.