Пара
Па́ра — газападобны стан рэчыва ва ўмовах, калі газавая фаза можа знаходзіцца ў раўнавазе з вадкай або цвёрдай фазамі таго ж рэчыва. Пры нізкім ціску і высокай тэмпературы ўласцівасці пары набліжаюцца да ўласцівасцей ідэальнага газу. У гутарковай мове пад словам «пара» разумеюць вадзяную пару.
Характарыстыкі пары
[правіць | правіць зыходнік]Ступень вільготнасці пары (руск.: степень влажности пара; англ.: degree of vapour humidity, vapour (steam) humidity factor; ням.: Dampffeuchtigkeitsstufe f) — масавая доля вадкасці, якая змяшчаецца ў вільготнай пары.
Ступень сухасці пары (руск.: степень сухости пара; англ.: degree of vapour dryness, vapour (steam) dryness factor; ням.: Dampftrockenheitsstufe f) — масавая доля сухой пары, якая змяшчаецца ў сырой насычанай пары.
Пругкасць насычэння — максімальна магчымае ўтрыманне пары у паветры пры дадзенай тэмпературы.
Вадзяная пара
[правіць | правіць зыходнік]Вадзяная пара — газападобны стан вады.
Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям, вадзяная пара шырока выкарыстоўваецца ў разнастайных сферах дзейнасці чалавека:
- у прамысловасці выкарыстоўваецца ў якасці цепланосьбіта.