Падгрупа
Выгляд
Група, алгебра | ||||
Тэорыя груп
| ||||
Падгрупа ― падмноства групы , якое само з'яўляецца групай адносна аперацыі, якая вызначаецца .
Падмноства групы з'яўляецца яе падгрупай тады і толькі тады, калі:
- змяшчае адзінкавы элемент з
- змяшчае здабытак любых двух элементаў з ,
- змяшчае разам з усякім сваім элементам адваротны да яго элемент .
У выпадку канечных і, наогул, перыядычных груп праверка другой ўмовы з'яўляецца залішняй.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Падмноства групы , якое складаецца з аднаго элемента 1, будзе, відавочна, падгрупай, і гэтая падгрупа называецца адзінкавай падгрупай групы .
- Сама таксама з'яўляецца сваёй падгрупай.
Звязаныя азначэнні
[правіць | правіць зыходнік]- Усякая падгрупа, якая адрозніваецца ад усёй групы, называецца сапраўднай падгрупай гэтай групы. Сапраўдная падгрупа некаторай бясконцай групы можа быць ізаморфнай самой групе.
- Сама група і адзінкавая падгрупа называюцца няўласнымі падгрупамі групы , усе астатнія ― уласнымі.
- Перасячэнне ўсіх падгруп групы , якія змяшчаюць усе элементы некаторага непустога мноства , называецца падгрупай, спароджанай мноствам , і абазначаецца .
- Калі складаецца з аднаго элемента , то называецца цыклічнай падгрупай элемента .
- Група, якая супадае з адной з сваіх цыклічных падгруп, называецца цыклічнай групай.
- Калі група ізаморфная некаторай падгрупе групы , то кажуць, што група можа быць ўкладзена ў групу .
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Непустое мноства з'яўляецца падгрупай групы тады і толькі тады, калі для любых выконваецца
- Тэарэтыка-множнае перасячэнне любых двух (і любога мноства) падгруп групы з'яўляецца падгрупай групы .
- Тэарэтыка-множнае аб'яднанне падгруп, наогул кажучы, не абавязана з'яўляцца падгрупай. Аб'яднаннем падгруп і называецца падгрупа, спароджаная аб'яднаннем мностваў .
- Гамаморфны вобраз падгруп ― падгрупа.
- Калі дадзеныя дзве групы і кожная з іх ізаморфная некаторай сапраўднай падгрупе іншай, то адсюль яшчэ не вынікае ізамарфізм саміх гэтых груп.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Курош А. Г. Теория групп. — 3-е изд. — М.: Наука, 1967. — 648 с.
- Журавлёв Ю. И., Флёров Ю. А., Вялый М. Н. Дискретный анализ. Основы высшей алгебры. — 2-е изд. — М.: МЗ Пресс, 2007. — С. 24-25. — 224 с.