Перайсці да зместу

Оскар Уайльд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Уайльд
англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde
Псеўданімы С.3.3. і Sebastian Melmoth
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1854(1854-10-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1900(1900-11-30)[4][1][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Уільям Уальд[d][7]
Маці Джэйн Уальд[d][7]
Жонка Constance Lloyd[d]
Дзеці Vyvyan Holland[d] і Cyril Holland[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, навэліст, журналіст, дзіцячы пісьменнік, раманіст, пісьменнік, аўтар, празаік, публіцыст, эсэіст, байкапісец, лібрэтыст
Гады творчасці 18781900[8]
Кірунак Ірацыяналізм[d] і дэкадэнцтва[d]
Жанр камедыя, гатычная літаратура[d], паэзія, драма, трагедыя, казка, narrative poetry[d], апавяданне і эсэ
Мова твораў французская і англійская
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
cmgww.com/histori… (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

О́скар Фі́нгал О’Фла́эрці Уілс Уайльд (англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde; 16 кастрычніка 1854 — 30 лістапада 1900) — ірландскі[9] пісьменнік, паэт і крытык, адзін з самых вядомых драматургаў позняга Віктарыянскага перыяду; прадстаўнік дэкадэнцтва.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1854 года ў Дубліне, сталіцы Ірландыі. Бацькам яго быў афтальмолаг і аталарынголаг сэр Уільям Роберт Уайльд, які займаўся таксама археалогіяй і ірландскім фальклорам. Маці — Джэйн Франчэска Уайлд (у дзявоцтве Элджы), вядомая ірландская свецкая дама.

У 1864—1871 гадах навучаўся ў Каралеўскай школе Портэра (горад Эніскілен каля Дубліна). У 1874 годзе выйграў стыпендыю на навучанне ў Оксфардскім каледжы Магдаліны на класічным аддзяленні. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт у 1879 годзе.

Па заканчэнні ўніверсітэта перасяліўся ў Лондан, дзе хутка ўцягнуўся ў свецкае жыццё. Лонданскі дэндзі быў пазней асуджаны за «непрыстойныя паводзіны» (гомасексуальнасць) і пасля двух гадоў турмы і выпраўленчых работ з’ехаў у Францыю, дзе жыў у галечы пад змененым імем і прозвішчам.

Дэбютаваў у 1876 годзе. У зборніку «Вершы» (1881) блізкі да французскіх імпрэсіяністаў, імкнуўся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літаратурна-філасофскай казкі (зборнікі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр праблемы стасункаў мастацтва і рэчаіснасці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Саламея» (1893; на яе аснове напісана аднайменная опера Р. Штрауса, 1905). У камедыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур’ёзным» (абедзве паст,, 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псіхалогіі і свецкага жыцця. У кнізе эсэ «Задумы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэтызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Мастацкай ілюстрацыяй тэорыі О. Уайльда і вяршыняй яго творчасці стаў сацыяльна-філасофскі раман «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891), у якім сцвярджаў абсалютную перавагу мастацтва над жыццём і адначасова абвяргаў ідэю незалежнасці прыгажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць Оскара Уайльда нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняволення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.).

На беларускую мову паасобныя творы О. Уайльда пераклаў М. Дуброўскі.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Балада Рэдынгскай турмы / Пер. М. Дуброўскага. Мн., 1926.

Зноскі

  1. а б Oscar Fingal O'Flahertie Wills Wilde — 2000.
  2. Beckson K. Oscar Wilde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Catalog of the German National Library Праверана 31 ліпеня 2024.
  4. Le Temps, الطانParis: 1900. — P. 3. — 29592 экз. — ISSN 1150-1073
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. https://www.musee-orsay.fr/fr/ressources/repertoire-artistes-personnalites/oscar-wilde-122826
  7. а б Kindred Britain
  8. RKDartists Праверана 8 верасня 2022.
  9. «Oscar Wilde». Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online. Encyclopædia Britannica Inc., 2016. Web. 13 Nov. 2016. (англ.)