Перайсці да зместу

Драма (жанр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Драма — літаратурны (драматычны) і кінематаграфічны жанр. Атрымаў асаблівае распаўсюджанне ў літаратуры XVIIIXXI стагоддзяў, паступова выцесніўшы іншы жанр драматургіі — трагедыю[1], супрацьпаставіўшы яму пераважна бытавую сюжэтыку і больш набліжаную да штодзённай рэальнасці стылістыку[2]. З узнікненнем кінематографа перайшоў таксама і ў гэты від мастацтва, стаўшы адным з самых распаўсюджаных яго жанраў (гл. адпаведную катэгорыю).

Драмы спецыфічна адлюстроўваюць, як правіла, прыватнае жыццё чалавека і яго канфлікт з грамадствам. Пры гэтым акцэнт часта робіцца на агульначалавечых супярэчнасцях, увасобленых у паводзінах і ўчынках пэўных персанажаў.

Зноскі

  1. Пронин В. А. Теория литературных жанров. Алгебра и гармония жанра(недаступная спасылка): «На смену трагедии приходит драма уже не как родовое, а как видовое понятие».
  2. БСЭ. Драма (в литературе): «Один из основных жанров (видов) драматургии наряду с трагедией и комедией. <…> Подобно трагедии, она изображает героев в процессе их духовного становления или нравственные изменения, однако её характеры лишены исключительности, свойственной трагическим героям.»