Нумій Туск
Выгляд
Нумій Туск | ||||
---|---|---|---|---|
лац.: Nummius Tuscus | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне | III стагоддзе | |||
Бацька | Марк Нумій Туск (?) |
Ну́мій Туск (лац.: Nummius Tuscus) — рымскі дзяржаўны дзеяч канца III — пачатку IV стст., консул 295 года.
У 295 годзе быў прызначаны консулам разам з Аніем Анулінам. Займаў пасаду curator aquarum (наглядчык вадаправодаў), хутчэй за ўсё ўжо пасля свайго кансулату, у прамежку паміж 295 і 302 гг. З 19 лютага 302 года па 12 верасня 303 займаў пасаду прэфекта Рыма (пры імператарах Максіміяне і Канстанцыі Хлоры)[1].
Магчыма, яго бацькам быў консул 258 года Марк Нумій Туск, а стрыечным братам — Марк Нумій Цэёній Аній Альбін, гарадскі прэфект.
Зноскі
- ↑ Ідэнтыфікацыя консула 295 г. з прэфектам Рыма 302—303 гг. ставіцца пад сумнеў некаторымі даследчыкамі. Гл. CLRE
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jones A. H. M. Nummius Tuscus 1 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I: A.D. 260–395. — P. 926-927. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
- Bagnall R. S., Cameron A., Schwarts S. R., Worp K. A. Consuls of the Later Roman Empire. — Atlanta, Georgia, 1987. — P. 124—125. — ISBN 155540099X, ISBN 9781555400996.
- Barnes T. D. The New Empire of Diocletian and Constantine. — MA: Harvard University Press, 1982. — P. 98. — ISBN 9780674611269