Накота
Выгляд
Нако́та (Nakȟóta, Nakȟóda, Nakȟóna, літаральна "аб'яднанне") — агульная саманазва часткі сіўанскіх народаў Паўночнай Амерыкі.
Накота звычайна называюць сябе плямёны стоўні (Канада) і асінібойн (Канада і ЗША). Размаўляюць на дыялектах мовы дакота.
У навуковай літаратуры накота часцяком вылучаюць як асобную ўсходнюю галіну сіў, аднак словам накота таксама называлі сябе частка тэрытарыяльнай групы Tetonwan (увайшлі ў склад лакота) і тэрытарыяльнай групы Yanktonai (уваходзяць у склад дакота і часткова лакота). У мінулым, падобна іншым сіў, падзяляліся на асобныя качавыя супольнасці.
Галоўныя традыцыйныя заняткі — паўкачавая конегадоўля і паляванне.