Найваша
Найваша | |
---|---|
Naivasha | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1884[1]) м |
Даўжыня | 16,6 км |
Шырыня | 12,9 км |
Плошча | 139 км² |
Аб’ём | 50000 км³ |
Найбольшая глыбіня | да 20[1] м |
Сярэдняя глыбіня | 6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3200 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Кенія |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найва́ша, або Наіва́ша (суахілі: Naivasha) — прэснаводнае возера ў Кеніі. Адкрыта ў 1883 годзе нямецкім падарожнікам Г. А. Фішэрам[1].
Плошча паверхні — 139 км². Найбольшая глыбіня — да 20[1] м. Плошча вадазбору — 3200 км². Найбольшая даўжыня ў сухі сезон — 16,6 км, шырыня — 12,9 км.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Возера Найваша знаходзіцца ў Рыфтавай даліне ў цэнтральнай частцы Кеніі за 80 км ад Найробі і за 6134,3 км ад Мінска.
Мае тэктанічнае паходжанне. Узнікла ў выніку землятруса каля 10 тыс. гадоў таму. Аднак апошнія даследаванні паказваюць, што нават большыя па глыбіні і аб'ёму азёры ўзнікалі на гэтым месцы таксама ў ранейшыя часы. Землятрусы ў раёне Найвашы здараюцца і ў сучаснасці.
Для возера характэрна сезоннае ваганне ўзроўню вады. Плошча паверхні змяняецца ад 100 км² у сухі сезон да 150 км² у вільготны сезон[2].
Берагі нізкія, забалочаныя. На возеры ёсць некалькі астраўкоў, якія падчас дажджоў затапляюцца вадой.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Возера Найваша — месца, населенае рэдкімі відамі птушак, тут жывуць вадзяныя козы, бегемоты, каля возера сустракаюцца малпы, яшчаркі, афрыканскія свінні і г. д.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Возера Найваша месціцца на ўзвышшы. Дзякуючы гэтаму навакольны клімат адрозніваецца мяккасцю. Ужо ў XIX ст. на ўсходнім беразе сяліліся выхадцы з Вялікабрытаніі. У наш час Найваша папулярна сярод кенійскіх і іншаземных турыстаў, якія прыязджаюць сюды з Найробі правесці выходныя дні або для наведвання нацыянальнага парка Хэлс-Гейт, які знаходзіцца на поўдзень ад возера.
Пагрозы і ахова
[правіць | правіць зыходнік]Прэснай вадой з возера Найваша карыстаюцца для арашэння навакольных парніковых гаспадарак і палеткаў. Каля возера дзейнічае геатэрмальная электрастанцыя. У гэтай сувязі ўзровень вады паступова паніжаецца. Праводзіцца сталы маніторынг воднай паверхні. Для аховы мясцовай прыроды арганізаваны нацыянальны парк.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У варотах ада Архівавана 27 студзеня 2022.
- Возера Найваша