Перайсці да зместу

Наднырачнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наднырачнікі

Ныркі з наднырачнікамі

Вонкавая будова наднырачнікаў
Лацінская назва Glandula suprarenalis
Сістэма эндакрынная сістэма
Інервацыя сонечнае спляценне  (руск.) і нырачнае спляценне  (англ.)

Наднырачнікі, наднырачныя залозы — парныя залозы вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека, якія размяшчаюцца каля верхніх полюсаў нырак.

Наднырачнікі чалавека масай каля 5 г. У наднырачніках вылучаюць вонкавы коркавы слой (90 % залозы) і ўнутраны — мазгавы. Гармоны коркавага слоя наднырачнікаў (картызон, альдастэрон і інш.) рэгулююць водна-салявы абмен, падтрымліваюць на высокім узроўні працаздольнасць, забяспечваюць хуткае ўзнаўленне сіл пасля фізічных нагрузак, валодаюць процізапаленчым дзеяннем. У коркавым слоі наднырачнікаў, акрамя таго, у нязначнай колькасці ўтвараюцца мужчынскія і жаночыя палавыя гармоны.

У людзей з недастатковай прадукцыяй гармонаў кары наднырачнікаў развіваецца бронзавая хвароба (упершыню апісаная Т. Адысанам). Хворыя адчуваюць слабасць, хутка худнеюць; пры гэтым захворванні адбываецца пацямненне скуры да бронзавага адцення. Выпадкі росту вусоў і барады ў некаторых жанчын з'яўляецца вынікам залішняга выдзялення карой наднырачнікаў мужчынскіх палавых гармонаў.

Гармоны мазгавой часткі наднырачнікаў — адрэналін і норадрэналін называюцца «гармонамі страху і гневу». Яны паскараюць рух крыві, пачашчаюць скарачэнні сэрца, пашыраюць бронхі, сасуды сэрца і мозга. Акрамя таго, гэтыя гармоны звужаюць сасуды скуры і кішэчніка, павялічваюць распад глікагену ў печані і выкід глюкозы ў кроў, узмацняюць скарачэнне мышцаў, зніжаюць ступень стомленасці. Усе гэтыя рэакцыі накіраваны на мабілізацыю рэсурсаў арганізма пры цяжкай фізічнай нагрузцы або псіхаэмацыянальным напружанні.

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.