Мінск-Пасажырскі
Станцыя | |
Мінск-Пасажырскі | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Мінскае аддзяленне |
Аператар | БЧ |
Дата адкрыцця | 1873 |
Код у АСКЧТ | 140210 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінск-Пасажы́рскі (трансліт.: Minsk-Pasažyrski, руск.: Минск-Пассажирский)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Размешчана ў горадзе Мінску.
Мінскі чыгуначны вакзал
[правіць | правіць зыходнік]Мінскі чыгуначны вакзал (да 1928 г. — Віленскі вакзал) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы будынак чыгуначнага вакзала быў пабудаваны ў Мінску ў 1871—1874 гадах. У 1890 годзе замест яго быў пабудаваны мураваны будынак, па-над пуцямі быў узведзены мост, які праіснаваў да 1964 года. Замест яго быў пабудаваны падземны пераход да платформаў.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзала быў знішчаны, з-за гэтага ён быў перабудаваны занава. Новы вакзал быў пабудаваны ў 1946 годзе і праіснаваў да 1991, калі яго дэмантавалі для пабудовы новага сучаснага чыгуначнага вакзала. Стварэнне новага комплексу пачалося ў 1985 годзе. Да канца 1980-х у працу была ўведзена першая чарга, якая складалася з залы чакання і 13-павярховага будынка. З прычыны распаду СССР і недахопу фінансавання ў поўную моц будаванне пачалося зноў у канцы стагоддзя, але ўжо па перагледжаным праекце.
30 снежня 2000 года новы будынак вакзалу пачаў сваю працу. Сетка падземных пераходаў злучае вакзал з чыгуначнымі платформамі, станцыяй метро «Плошча Леніна», Прывакзальнай плошчай.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінск-Пасажырскі
- Мінск-Пасажырскі на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь