Перайсці да зместу

Мялід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старажытны горад
Мялід
38°22′55″ пн. ш. 38°21′40″ у. д.HGЯO
Краіна Ішува
Вобласць Анатолія
Назва гарадзішча Арслантэпэ
Сучасная лакацыя Малат'я,  Турцыя
Мялід (Зямля)
Мялід
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілід або Мялід (арм.: Մելիդ, хец.: Малідыя[1] і магчыма Мідува[2]; акад.: Меліду[3]; урарцк.: Мелітэа; лац.: Melitene, Мелітэна) — старажытны горад на рацэ Тахма (старажытная назва прытоку верхняга Еўфрата, які пачынаецца ў Таўрскіх горах). На месцы былога горада знаходзіцца археалагічнае гарадзішча Арслантэпэ (турэцк.: Arslantepe), літаральна з цюркскага «Ільвіны ўзгорак» (блізу г. Малат’я у Турцыі). Першыя раскопы правёў Марсель Дэлапорт у 1939 г.; у паваенны перыяд іх праводзілі Клод Шыфер (1946—1951), П'еро Мэрыджы і Сальватору Пулізі (з 1961 г.) і інш.

Цыліндрычная пячатка з Арслантэпэ. IV тыс. да н.э.

Селішча на месцы Мяліда паўстала яшчэ ў эпоху неаліту. Тут была прадстаўлена «халафападобная» культура, што нагадвала пазнейшую культуру мінойскага Крыта — у прыватнасці, тут паўсталі гэтак характэрныя для мінойскай культуры цыліндрычныя пячаткі.

У эпоху бронзавага веку ў розных крыніцах горад згадваецца пад назвамі Maladiya, Melid, Milid ці Meliddu. У гэты час горад робіцца адміністрацыйным цэнтрам буйнога рэгіёна ў царстве Ішува. Горад меў добрыя ўмацаванні, магчыма, з прычыны пагрозы з боку хетаў з захаду. Хетам удалося захапіць горад у 14 ст. да н.э. У сярэдзіне таго ж стагоддзя тут знаходзіўся штаб цара Супілуліумы I падчас яго кампаніі па захопе горада Вашукані, сталіцы царства Мітані.

Пасля краху Хецкай імперыі, у перыяд познехецкіх царстваў (12 — 7 стст. да н.э.), горад стаў цэнтрам лувійскага — старажытнаармянскага царства Каману. Былі пабудаваны палац і манументальныя каменныя скульптуры, што паказвалі кіраўнікоў і львоў.

Сутыкненне з войскамі асірыйскага цара Тыглатпаласара I (1115—1077 гг. да н.э.) прывяло да таго, што царства Мялід стала даннікам Асірыі. Нягледзячы на гэта, Мялід квітнеў аж да таго, як яго разрабаваў асірыйскі цар Сарган II у 712 г. да н.э. У той жа час у Анатолію ўварваліся кімерыйцы і скіфы, і горад прыйшоў у заняпад.

Зноскі

  1. «Melid». Reallexikon der Assyriologie. Accessed 12 Dec 2010. (англ.)
  2. KBo V 8 IV 18. Op. cit. Puhvel, Jaan. Trends in Linguistics: Hittite Etymological Dictionary: Vol. 6: Words Beginning with M. Walter de Gruyter, 2004. (англ.)
  3. Hawkins, John D. Corpus of Hieroglyphic Luwian Inscriptions. Vol. 1: Inscriptions of the Iron Age. Walter de Gruyter, 2000. (англ.)
  • Burney, Charles Allen (2004). Historical Dictionary of the Hittites. Scarecrow Press. ISBN 0810849364.
  • Louis De Laporte, La porte des lions, 1940