Мехмед V
Мехмед V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
محمد خامس - Beşinci Mehmet | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдул-Хамід II | ||||||
Пераемнік | Мехмед VI | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лістапада 1844[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 ліпеня 1918[1][2][…] (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Абдул-Меджыд I | ||||||
Маці | Gülcemal Kadin[d] | ||||||
Жонка | Kamures Kadın[d], Mihrengiz Kadın[d], Dilfirib Kadın[d], Dürriaden Kadın[d] і Nazperver Kadın[d] | ||||||
Дзеці | Şehzade Ömer Hilmi[d], Şehzade Mehmed Ziyaeddin[d] і Şehzade Mahmud Necmeddin[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Тугра | |||||||
Званне | генерал-фельдмаршал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мехме́д V Рэша́д (асман. محمد خامس, турэцк.: Beşinci Mehmet, Reşat Mehmet) (2 лістапада 1844 — 3 ліпеня 1918) — 35-ы султан Асманскай імперыі, кіраваў з 27 красавіка 1909 па 3 ліпеня 1918 года. Сын султана Абдул-Меджыда I. Узыйшоў на прастол пасля звяржэння султана Абдул-Хаміда II младатуркамі.
Мехмед V быў фактычна першым канстытуцыйным манархам у гісторыі Асманскай імперыі. За султанам засталося фармальнае права прызначэння вялікага везіра і шэйх-уль-ісламу. Рэальная ўлада пры Мехмедзе V належала цэнтральнаму камітэту партыі «Яднанне і прагрэс» (турэцк.: İttihad ve Tarraki), а з 1913 года — так званаму «трыумвірату» (Энвер-паша, Талаат-паша, Джэмаль-паша).
З 1911 года імперыя ўступіла ў чараду войнаў, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі стратамі. У выніку Трыпалітанскай вайны 1911 года была страчана тэрыторыя сучаснай Лівіі і Дадэканескія астравы.
У выніку першай Балканскай вайны — амаль усе астатнія ўладанні ў Еўропе (Эдзірнэ і Усходнюю Фракію ўдалося вярнуць у 1913 годзе).
У лістападзе 1914 года Асманская імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну на боку Цэнтральных дзяржаў, у сувязі з чым Мехмед V як халіф прававерных фармальна абвясціў газават краінам Антанты. 27 студзеня 1916 атрымала жазло прускага генерал-фельдмаршала. Да 1918 года ваеннае становішча імперыі было практычна безнадзейным.
Зноскі
- ↑ а б Mehmed V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Mehmed (Mehmed V. Reschad (Reşad)) // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1844 годзе
- Нарадзіліся ў Стамбуле
- Памерлі 3 ліпеня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Стамбуле
- Пахаваныя ў Турцыі
- Асманы (дынастыя)
- Кавалеры ордэна Меджыдые
- Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры ордэна Меджыдые 1 ступені
- Асобы
- Лідары краін-удзельніц Першай сусветнай вайны
- Султаны Асманскай імперыі
- Германскія генерал-фельдмаршалы
- Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы