Перайсці да зместу

Махамед Ірфаан Алі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Махамед Ірфаан Алі
англ.: Mohamed Irfaan Ali
10-ы Прэзідэнт Гаяны
з 2 жніўня 2020

Нараджэнне 25 красавіка 1980(1980-04-25) (44 гады)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махамед Ірфаан Алі (англ.: Mohamed Irfaan Ali; нар. 25 красавіка 1980, Леанора, Гаяна) — палітычны дзеяч Гаяны[1]. Член нацыянальнай Асамблеі, былы міністр жыллёвага будаўніцтва. Стаў прэзідэнтам краіны ад Народнай прагрэсіўнай партыі па выніках усеагульных выбараў 2 сакавіка 2020 года[2].

Нарадзіўся ў мусульманскай індагаянскай сям’і ў Леанора, вёсцы на заходнім узбярэжжы краіны. Яго бацькі працавалі выкладчыкамі, мае брата. Большую частку сваіх юных гадоў правёў на востраве Легуан, дзе навучаўся ў пачатковай школе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Сент-Станіслаус у Джорджтаўне. Мае доктарскую ступень па гарадскім і рэгіянальным планаванні Універсітэта Вест-Індыі[3].

У 2006 годзе стаў членам нацыянальнай асамблеі Гаяны. Пасля быў прызначаны на пасаду міністра жыллёвай і воднай гаспадаркі[4] і міністра індустрыі турызму і гандлю[5]. 19 студзеня 2019 года быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад Народнай прагрэсіўнай партыі, усеагульныя і рэгіянальныя выбары адбыліся 2 сакавіка 2020 года[6][7]. У кампаніі за прэзідэнцтва ён падаў праграму, у асноўным на эканамічнай платформе, спасылаючыся на зніжэнне тэмпаў эканамічнага развіцця і рост беспрацоўя пры адміністрацыі[8]. Алі абавязаўся стварыць 50000 новых працоўных месцаў на працягу пяці гадоў[9].

Адразу ж пасля абрання кандыдатам у прэзідэнты, апаненты абвінавацілі яго ў махлярстве: нібыта, каля двух дзесяцігоддзяў таму Алі няправільна падаў адну з сваіх кваліфікацый[10]. Яму былі прад’яўленыя ў 19 пунктах абвінавачванні ў змове і махлярстве Спецыяльным падраздзяленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гаяны (SOCU)[11]. Адвакаты Алі заяўлялі аб незаконнасці гэтых абвінавачванняў і сцвярджалі, што яны насілі палітычны характар ​​і былі «сфабрыкаваныя»[12].

  1. Hon. Mohamed I. Alli, MP Parliament of Guyana
  2. [1]
  3. Irfaan Ali awarded Doctorate of Philosophy in Urban and Regional Planning
  4. Irfaan Ali sworn in as new Minister of Housing and Water
  5. Minister Ali markets Guyana’s tourism in Spain
  6. Irfaan Ali is PPP/C presidential candidate Stabroek News
  7. "Irfaan Ali proposes plan to improve Guyanese lives | INews Guyana". iNews Guyana. 2019-06-24. Праверана 2019-06-26.
  8. PPPC Manifesto 2020 elections.
  9. PPPC Manifesto Elections 2020.
  10. Irfaan Ali accused of academic fraud (англ.). Kaieteur News (13 студзеня 2019). Праверана 30 ліпеня 2019.
  11. News, Stabroek. Irfaan Ali on 19 fraud charges over Pradoville Two (англ.). Stabroek News (29 лістапада 2018). Праверана 30 ліпеня 2019.
  12. Irfaan Ali on 19 fraud charges over Pradoville Two (англ.). Stabroek News (29 лістапада 2018). Праверана 15 чэрвеня 2020.