З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ма́льва [ 2] [ 3] (Malva ) — род кветкавых раслін з сямейства Мальвавыя (Malvaceae ).
Аднагадовыя , двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі белага, ружовага або пурпуровага колеру, у пазухах лісця. Плод — зборная сямянка .
Каля 30 відаў гэтага роду, якія растуць ва ўмераным клімаце Еўропы , Азіі , Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі , характарызуюцца перш за ўсё тым, што падчашы ў іх трохлістыя, чаша пяціпадзеленая, пялёсткаў пяць. На тэрыторыі Беларусі 8 дзікарослых відаў. Расце ў лясах, а таксама паўсюдна на пустазельных месцах, на схілах, у агародах, каля платоў, дарог, жылля, як пустазелле .
Кармавыя , лекавыя , меданосныя і харчовыя расліны. Культывуюцца ў якасці дэкаратыўных .
Паводле базы даных The Plant List , род уключае 29 відаў[ 4] :
Malva aegyptia L.
Malva alcea L. — Мальва штокружавая , ці Мальва выразаная , ці Палявая ружа , ці Шляз , ці Сляз , ці Палявая рожа , ці Слязюк , ці Сляса [ 5]
Malva arborea (L. ) Webb & Berthel.
Malva assurgentiflora (Kellogg ) M.F.Ray
Malva borealis Wallman
Malva canariensis M.F.Ray
Malva cathayensis M.G.Gilbert , Y.Tang & Dorr
Malva cretica Cav.
Malva durieui Spach
Malva erecta J.Presl & C.Presl
Malva hispanica L.
Malva iljinii Riedl
Malva lindsayi (Moran ) M.F.Ray
Malva moschata L. — Мальва мускусная
Malva multiflora (Cav. ) Soldano , Banfi & Galasso [syn. Malva linnaei M.F.Ray ]
Malva neglecta Wallr. — Мальва пагрэбаваная , ці Пацёркі , ці Шалежкі , ці Прасты сляз , ці Сляз , ці Слясь , ці Шэляг , ці Перапечкі , ці Праскуркі , ці Свіная рэпа
Malva nicaeensis All.
Malva occidentalis (S.Watson ) M.F.Ray
Malva pacifica M.F.Ray
Malva parviflora L.
Malva preissiana Miq.
Malva pseudolavatera Webb & Berthel.
Malva pusilla Sm. — Мальва нізкая
Malva stipulacea Cav.
Malva subovata (DC. ) Molero & J.M.Monts.
Malva sylvestris L. typus — Мальва лясная , ці Рожа лясная , ці Мальва маўрытанская
Malva tournefortiana L.
Malva verticillata L. — Мальва кучаравая , ці Гардовіца , ці Зярдовіца , ці Гардавіца , ці Шляс , ці Скулачнік , ці Мальва магілёўская [ 5]
Malva vidalii (Pau) Molero & J.M.Monts.
Зноскі