Перайсці да зместу

М

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірылічны алфавіт
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ
Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

М — чатырнаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай М («мыслеце»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай М («мі»). У старабеларускім графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі «м», «м'» («масло», «мінута»). Мела таксама лічбавае значэнне «сорак». У рукапісах XIVXVII стст. у сувязі з функцыыянаваннем розны пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарына, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя губна-губныя зычныя гукі «м», «м'» («мара», «мядунка—м'адунка»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах («МБА», «МАЗ»), як умоўнае скарачэнне слоў «метр» (30 м), «мора» (Балтыйскае м.). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9 м).

Булыка, А. М / Алесь Булыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах. Том 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. - С. 5.