Лактацыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/White_Cat_Nursing_Four_Kittens_HQ.jpg/250px-White_Cat_Nursing_Four_Kittens_HQ.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Pig_lactation.jpg/250px-Pig_lactation.jpg)
Лактацыя — гэта працэс утварэння і адводу малака з малочных залоз сысуноў. Лактацыя складаецца з двух фаз: пралактынавай, у працэсе якой спецыяльныя клеткі сінтэзуюць малако, і аксітацынавай, у працэсе якой малако па малочных пратоках паступае ў малочныя сінусы, дзе захоўваецца. Запускаецца і падтрымліваецца лактацыя за кошт стымулявання адчувальных нервовых канчаткаў у вобласці сасцоў і арэолаў.
У працэсе лактацыі хімічны склад малака змяняецца, прыстасоўваючыся да растучых патрэбаў дзіцяці. Акрамя таго малако мае розны хімічны склад на працягу сутак і нават на працягу аднаго сеансу кармлення. Так спачатку малако вадзяністае, амаль празрыстае, насычанае пераважна бялкамі, вугляводамі і мінеральнымі рэчывамі і прызначанае для здаволення смагі, у канцы кармлення — утрымоўвае значную колькасць тлушчаў і эфектыўна здавальняе голад.
Лактацыя ў чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Лактацыя ў чалавека пачынаецца вылучэннем малодзіва — вадкасці высокай энергетычнай каштоўнасці, з утрыманнем біялагічна актыўных і ахоўных фактараў, якія забяспечваюць надзейнае прыстасаванне нованароджанага дзіцяці да ўмоў новага знешняўтробнага існавання і абарону ад цэлага шэрагу інфекцый. Малодзіва з'яўляецца на позніх тэрмінах цяжарнасці ў невялікіх колькасцях (1-2 міллілітры), а пасля родаў яго ўтварэнне значна ўзрастае і з'яўляецца асноўнай ежай нованароджанага. Праз два-тры дня яго замяняе пераходнае малако, а праз два тыдні — спелае малако. Колькасць малодзіва невялікая, у сярэднім 30 міллілітраў ў суткі, але энергетычная каштоўнасць яго такая высокая, што цалкам задавальняе харчовыя патрэбнасці нованароджанага.
![]() |
Лактацыя на Вікісховішчы |
---|