Кілаўэа
Кілаўэа | |
---|---|
англ.: Kīlauea | |
Краіна | |
Рэгіён | Гаваі |
Горная сістэма | Гавайскія астравы |
Форма вулкана | шчытападобны вулкан |
Перыяд утварэння | да25 000 гадоў |
Апошняе вывяржэнне | з 20 снежня 2020 |
Вышыня вяршыні | 1247 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кілаўэа (у перакладзе з гавайскай — «вырыгае, моцна распаўсюджваецца») — актыўны шчытавы вулкан на востраве Гаваі (Гавайскія астравы, ЗША).
Адзін з самых актыўных дзеючых вулканаў на Зямлі. Самы малады з наземных гавайскіх вулканаў. Размешчаны побач са значна больш высокім Мауна-Лоа. Частка тэрыторыі, занятаай Кілаўэа, уваходзіць у склад нацыянальнага парку «Гавайскія вулканы».
Кілаўэа лічыцца месцам пражывання Пеле — гавайскай багіні вулканаў. Паводле яе імя названыя некаторыя лававыя ўтварэнні — напрыклад, «слёзы Пеле» (маленькія кроплі лавы, якія астуджаюцца на паветры і прымаюць форму слёзы і «валасы Пеле» (тонкія ніткі вулканічнага шкла — абсідыяну, якія ўтвараюцца ў выніку хуткага астуджэння лавы пры сцяканні ў акіян).
Кілаўэа бесперапынна вывяргаецца пачынаючы з 1983 года. У фазу інтэнсіўнай актыўнасці вулкан ўступіў 6 сакавіка 2011 г.
З 2 мая 2018 года вывяржэнне вулкана пачалося пасля некалькіх землетрасенняў да 6,9 бала па шкале Рыхтара. У выніку адкрыліся трэшчыны і каля 10 жорлаў на ўсходніх збоччах вулкана. Лава знішчыла некалькі жылых будынкаў. 4 мая ўлады Гавайскіх астравоў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа[1]. Улады штата эвакуявалі 1800 мясцовых жыхароў, што пражывалі ў мясцовасці Леілані на збоччы вулкана, на тэрыторыі якой адбыліся масавыя выкіды лавы.
10 мая 2018 на Гаваях у раёне Пуна аб’яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпуна[2].
16 мая ўлады штата Гаваі аддалі распараджэнне прыступіць да поўнай эвакуацыі ўсходняга ўзбярэжжа самага буйнога з гавайскіх астравоў; размешчаныя там прамысловыя прадпрыемствы і заводы зліваюць паліва і гаручыя вадкасці, каб не дапусціць пажараў. На астравах абвешчаны найвышэйшы, «чырвоны» ўзровень небяспекі[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кілаўэа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кілаўэа
- Global Volcanism Program Архівавана 30 снежня 2006.
- Выява вулкана ў рэжыме On-line Архівавана 14 сакавіка 2012.