Ктэсій
Ктэсій Кнідскі | |
---|---|
Κτησίας ο Κνίδιος | |
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | IV стагоддзе да н.э. |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач, гісторык, пісьменнік, індолаг |
Навуковая сфера | Гісторыя, геаграфія |
Ктэ́сій Кні́дскі (грэч. Κτησίας ο Κνίδιος) — старажытнагрэчаскі гісторык другой паловы V — пачатак IV стст. да н.э.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дакладная дата нараджэння Ктэсія не вядомая, але існуе абгрунтаваная здагадка, што ён нарадзіўся каля 441 года да н.э.[1]. Будучы гісторык быў выхадцам г. Кніда — спартанскай калоніі ў Малой Азіі.
Пасля Ктэсій у якасці палоннага апынуўся ў Персіі, пра што паведамляе Дыядор Сіцылійскі[2]. Тут ён пражыў 17 гадоў, частку з якіх правёў пры двары цара з дынастыі Ахеменідаў Артаксеркса II[3], з'яўляючыся яго асабістым урачом. Ктэсій карыстаўся асаблівым даверам з боку маці Артаксеркса — Парысатыды[4]. Ён суправаджаў Артаксеркса ў 401 г. да н.э. у паходзе супраць Кіра Малодшага (гл. бітва пры Кунаксе).
У 399—397 гг. да н.э. Ктэсій (паводле яго ўласнага сцвярджэння — якое высмеяў у «Параўнальных жыццяпісах» Плутарх) выступаў у якасці пасродніка ў перамовах паміж Артаксерксам і афінскім военачальнікам Конанам, які камандаваў у той перыяд флотам кіпрскага цара Эвагора I.
У 397 г. да н.э. Ктэсій вярнуўся ў родны Кнід, дзе і напісаў свае гістарычныя сачыненні.
Сачыненні Ктэсія
[правіць | правіць зыходнік]Ктэсію належыць цэлы шэраг сачыненняў (гл. ніжэй), галоўным і найбольш вядомым з якіх з'яўляецца так званая «Персіка» (грэч. Περσικά), гэта значыць «Кніга пра Персія», або «Персідская гісторыя». Акрамя таго, Ктэсію належалі наступныя сачыненні, ад якіх (за выключэннем «Індыкі») не захавалася нічога, акрамя згадванняў пра іх існаванне ў пазнейшых аўтараў:
- «Індыка» (грэч. ̉Ινδικά) — сачыненне, прысвечанае Індыі, уяўляе сабой запіс паведамленняў персідскіх інфарматараў Ктэсія пра гэту краіну;
- «Пра горы» (грэч. Περὶ ὀρῶν);
- «Перыпл Азіі» (грэч. Περίπλους Ἀσίας);
- «Пра даніну, якая збіраецца ў Азіі» (грэч. Περὶ τῶν κατὰ τὴν Ἀσίαν φόρων);
- «Пра рэкі» (грэч. Περί ποταμων).
Тэксты і пераклады сачыненняў Ктэсія
[правіць | правіць зыходнік]- Ctesiae Cnidi Operum reliquae // Fragmenta collegit, textum e codd. recognovit, prolegomenis et perpetua annotatione instruxit indicesque adiecit J. Ch. F. Baehr. Francofurti ad Moenum, 1824.
- В серии «Collection Budé»: Ctésias de Cnide. La Perse — L'Inde — Autres fragments. Texte établi, traduit et commenté par D. Lenfant. 2004. CCVII, 640 p. ISBN 978-2-251-00518-8
- Ктесий. О Персии (отрывок). Об Индии [в пересказе Фотия] // Древний Восток в античной и раннехристианской традиции. М.: Ладомир. 2007. С. 31-38.
- Nichols A. The complete fragments of Ctesias of Cnidus: translation and commentary with an introduction. Diss. Gainesville 2008; online Архівавана 23 чэрвеня 2017.).
- Jan P. Stronk: Ctesias' Persian History. Part I: Introduction, Text, and Translation, Wellem Verlag, Düsseldorf, 2010 (ISBN 978-3-941820-01-2).
- Ctesias' History of Persia. Tales of the Orient. Lloyd Llewellyn-Jones and James Robson. Routledge, 2010. 253 p. (Routledge Classical Translations)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пьянков И. В. Восточные сатрапии державы Ахеменидов в сочинении Ктесия. М., 1966.
- Пьянков И. В. Средняя Азия в известиях античного историка Ктесия (текст, перевод, примечания). Душанбе, 1975.
- Brown T. S. Suggestions for a Vita of Ctesias of Cnidus // Historia. 1978. Bd. 27. S. 1—19.
- Jacoby F. Ktesias (7) // Pauly’s Real-Encyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. Suppl. Hft. 2. 1913. S. 2033.
- Karttunen K. Ctesias in Transmission and Tradition // Topoi. 1997. 7. 2. P. 635—645.
- Mc Crindle J.W. Ancient India as Described by Ctesias the Cnidian. Calcutta — London, 1882.
- Margareta M. Berktold, Birgit Gufler, Irene Huber, Inge Klingler: Ktesias-Bibliographie