Кода
Кода (італ.: coda — «хвост, канец, шлейф») у музыцы — дадатковы раздзел, які знаходзіцца ў канцы музычнага твора і які не прымаецца ў разлік пры вызначэнні яго будовы.
Кода ідзе за апошнім з асноўных раздзелаў формы, пачынаецца, як правіла, пасля поўнага кадансу.
Памеры коды нясталыя — ад некалькіх акордаў (у простых формах) да шырока развітых пабудоў (напрыклад, у санатной форме, дзе з часоў Моцарта кода стала амаль абавязковым элементам).
Яна гучыць у галоўнай танальнасці твора і змяшчае асноўныя яго тэмы. Яна ўяўляе сабой распаўсюджванне і канчатковае замацаванне і зацвярджэнне галоўнай танальнасці шляхам выкарыстання арганнага пункта, шматразовага паўтарэння акордаў танічный функцыі або акордаў поўнага каданса, а таксама праз модуляцыённыя адхіленні, часцей за ўсё — у субдамінантавую сферу і інш.
Змест коды можа з'явіцца «пасляслоўем», высновай, развязкай і абагульненнем тым, развітых у распрацоўцы.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Фінал — заключная частка шматчасткавага твора, напрыклад, санатна-сімфанічнага цыкла, у той час як кода тут — заключны раздзел часткі.