Кестхей
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ке́стхей (венг.: Keszthely [ˈkɛsthɛj], ням.: Kesthell) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Зала, размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатан. Насельніцтва 20 215 чалавек (2014 год).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта. Праз Кестхей праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога, якія ідуць уздоўж усяго паўночнага берага возера Балатан. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае каля 3 гадзін, на аўтобусе ад аўтастанцыі Кестхея да аўтавакзала Неплігет у Будапешце — 2,5 гадзіны.
У горадзе размешчана прыстань, на якой швартуюцца як прагулачныя судны, так і выконваючыя рэгулярныя рэйсы па возеры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе быў пабудаваны францысканскі касцёл, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1421 годзе Кестхей атрымаў гарадскія прывілеі. У XVIII стагоддзі, пасля выгнання турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і храмаў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фештэцічаў, які стаў цяпер галоўнай славутасцю горада.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Палац Фештэцічаў (1745 год) — адна з найбуйнейшых венгерскіх сядзіб з прыгожым паркам
- Ратуша (XVIII стагоддзе)
- Калона Святой Тройцы (1770 год)
- Касцёл францысканцаў (1386 год; неаднаразова перабудоўваўся)
- Музей Геаргікан (распавядае пра гісторыю сельскай гаспадаркі Венгрыі)
- Музей возера Балатан
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Hof van Twente[d], Нідэрланды
- Turnov[d], Чэхія
- Адархею Секуеск[d], Румынія
- Аланья[d], Турцыя
- Баппард[d], Германія (3 кастрычніка 1997)
- Гміна Північна-Здруй, Польшча
- Гміна Янджэеў, Польшча
- Ланьцут, Польшча
- Левача, Славакія
- Піран, Славенія
- Стары Сонч, Польшча
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кестхей
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013 — KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014 — KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- ↑ Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2018. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2018 — KSH, 2018. Праверана 27 верасня 2018.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH. Праверана 16 снежня 2022.
- ↑ A népesség adatai településenként, Population data by settlement — KSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.