Каўаі
Каўаі | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 456 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 598,1 м |
Насельніцтва | 67 091 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 46,08 чал./км² |
Размяшчэнне | |
22°04′12″ пн. ш. 159°29′51″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Гаваі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каўаі (гав.: Kaua'i) - з геалагічнага пункту гледжання найстарэйшы з галоўных Гавайскіх астравоў. З плошчай у 1456 км², ён з’яўляецца чацвертым па велічыні ў штаце Гаваі, і 21м у ЗША. Таксама вядомы як "Востраў садоў" (Garden Isle), ён размешчаны ў 169 км на паўночны захад ад Ааху праз Каўайскі канал.
Адміністрацыйная акруга Каўаі з цэнтрам у горадзе Ліхуэ таксама ўключае астравы Нііхаў, Лехуа і Каула. Найбуйнейшы горад - Капаа, з наельніцтвам 10699 чалавек.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Як і большасць асноўных астравоў, Каўаі ўдзячны сваёй назвай легендарнаму палінезійскаму мараходу Гаваілоа, якому прыпісваецца адкрыццё архіпелагу. Паводле падання, Гаваілоа назваў востраў у гонар свайго ўлюбёнага сына. Па іншых версіях слова каўаі значыла харчовы сезон[1].
Каўаі вядомы своеасаблівым дыялектам гавайскай мовы, якім дагэтуль карыстаюцца жыхары Нііхаў. Дыялект паходзіць з вострава Таіці, адкуль на Гаваі эмігравала найбольш нядаўняя група палінезійцаў. Сучасная назва Каўаі утвораная на базе дыялекту вострава Гаваі, у той час як першапачатковая назва была Таўаі, а найбуйнешы горад называўся Тапаа.
На найранейшых картах капітана Джэймса Кука востраў абазначаўся як Атуі (Atoui, і пазней Atooi), што пасля стандартызацыі гавайскай мовы ператварылася ў Каўаі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў мае вулканічнае паходжанне, і пры ўзросце ў 6 мільёнаў гадоў з’яўляецца найстарэйшым з буйных Гавайскіх астравоў. Найвышэйшы пункт - гара Кавайкіні (Kawaikini), што ўздымаецца на 1598 м над узроўнем мора.
Другі па велічыні пік - гара Вайалеале (Wai'ale'ale) вышынёй 1569 м. Размешчаная ў цэнтры вострава, яна таксама з’яўляецца самым вільготным месцам на планеце са штогадовай колькасцю ападкаў каля 1170 см. Шчодрасць дажджоў прывяла да значнай эрозіі горных схілаў, утвараючы маляўнічыя каньёны і вадаспады. Найбуйнейшы каньён Ваймеа (Waimea Canyon, у перакладзе з гавайскай мовы чырвоная вада) быў утвораны аднайменнай ракой у заходняй частцы вострава. Каньён Ваймеа — адзін з найпрыгажэйшых каньёнаў свету - дзякуючы Марку Твену стаў вядомы як "Ціхаакіянскі Гранд-Каньён" (Grand Canyon of the Pacific).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Турызм з’яўляецца найважнейшым сродкам прыбыткаў Каўаі. Штогод на востраў прыязджае больш за мільён турыстаў, даход ад якіх складае амаль траціну бюджэту.
У былым стагоддзі аснову эканомікі Каўаі складала вырошчванне цукровага трыснягу, але гаспадарка заняпала ў сувязі з ростам кошту працоўнай сілы. У цяперашні час сельскагаспадарчыя землі ўжываюцца ў асноўным пад вырошчванне буйной рагатай жывёлы.
Глеба на Каўаі надзвычай урадлівая, і выкарыстоўваецца для вырошчвання шэрагу культур, такіх як гуава, кава, манга, авакада, папайя, бананы, карамбола, ананас і інш.
Зноскі
- ↑ Pukui, Mary Kawena. Place Names of Hawaii. University of Hawaii Press. ISBN 0-8248-0524-0.