Кахул
Выгляд
Кахул
Cahul
| ||||||||||||||||||||||||
Кахул (рум.: Cahul), або Кагул — горад на поўдні Малдовы, цэнтр Кахульскага раёна, курорт.
Афіцыйна горадам Кахул стаў у снежні 1835 года, ён атрымаў сваю назву ў гонар перамогі рускіх войскаў над турэцкай арміяй каля ракі Кагул у 1770 годзе. Да гэтага часу паселішча называлася спачатку Шкея, затым — Фрумааса (Прыгожае), і ўпершыню было згадана ў дзяржаўных граматах ў пачатку XVI стагоддзя.
Кахул размешчаны на адкрытым месцы з невялікім ухілам да ракі. Горад добра спланаваны. Невялікі прыток Прута, рэчка Фрумааса, дзеліць яго на дзве няроўныя часткі — паўночную і паўднёвую.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны ўніверсітэт імя Багдана Петрычэйку Хашдэу
- Гісторыка-краязнаўчы музей
- Карцінная галерэя
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 1997) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 2014 Moldovan census — 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Муніцыпалітэт Кахула Архівавана 1 лютага 2010.
- Сайт горада Кахул
- Сайт горада Кахул Архівавана 16 студзеня 2021.